У одного из учащихся найдено 7,5 грамма насвая

У аграрна-тэхнічным каледжы адбылося надзвычайнае здарэнне (інакш назваць немагчыма) — у аднаго з навучэнцаў знойдзены 7,5 грама насваю. Пра гэты выпадак гутарым са старшым оперупаўнаважаным групы па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў і гандлю людзьмі РАУС старшым лейтэнантам міліцыі Андрэем Маляўкам.

nasv— Андрэй Васільевіч, насвай — гэта новы від наркотыкаў?
— Не, гэта зусім іншае рэчыва. Насвай — тытунь, які не курыцца, яго дробныя порцыі трымаюцца ў роце, ад чаго чалавек атрымлівае кароткачасовы слабы эфект паляпшэння настрою, я б нават сказаў, лёгкай эйфарыі. Праз слізістыя абалонкі нікацін трапляе ў кроў і такім чынам дасягаецца эфект. Насвай, паводле расследаванняў, часта з’яўляецца першай прыступкай ва ўцягванні чалавека ў наркатычную залежнасць. У мінулыя гады пры гутарках, допытах больш за палову цяперашніх наркаманаў, распавядаючы пра свае першыя крокі, указвалі, што першым рэчывам быў менавіта легальны на той час насвай. Па-другое, з ужываннем насваю медыкі звязваюць узнікненне такіх цяжкіх захворванняў, як анкалогія органаў ротавай поласці, гартані. Да 80 працэнтаў асоб, якія доўгі час ужываюць насвай, сутыкаюцца з такімі хваробамі.
— Адкуль на Лепельшчыне з’явіўся гэты новы від наркатычнага рэчыва?
— Я б не сказаў, што насвай — новы наркотык. Гэтае рэчыва традыцыйна распаўсюджана ў краінах Цэнтральнай Азіі. Многія беларусы, якія працавалі, служылі ў цэнтральнаазіяцкіх рэспубліках былога СССР, добра ведаюць пра яго. І раней яго прывозілі да нас, але ўсё ж ён не быў так папулярны.
— Якія фактары спрыяюць папулярнасці насваю?
— Першае — таннасць. Насвай просты і танны ў вырабе, для яго дастаткова простых і распаўсюджаных кампанентаў. Па-другое, прастата ва ўжыванні: патрымаў у роце — і кайф. Немалаважны фактар — няведанне пра яго магчымыя цяжкія наступствы. Моладзі здаецца, што страшнага нічога ў ім няма? А будзе прывыканне, абавязкова будзе!
— Наколькі зразумеў, мэтавая аўдыторыя гандляроў спайсам — падлеткі. На што ў першую чаргу звярнуць увагу бацькам?
— Рэзкіх, ярка выражаных прыкмет ужывання насваю няма, ды і наркатычны эфект непрацяглы, некалькі хвілін. Аднак калі бацькі праяўляюць цікавасць да сваіх дзяцей, назіраюць за імі, то маюць усе шанцы своечасова стрымаць за руку. Для арыенціроўкі зазначу, як выглядае насвай: парашок звычайна брудна-зялёнага колеру. Таксама можа быць у выглядзе шарыкаў, трубачак.
— Як наркотык, апісаны ў пачатку, трапіў да навучэнца?
— Хлопец з Чашніцкага раёна, вучыцца ў Лепелі. Пад час допыту паказаў, што набыў насвай у Віцебску. Захоўваў яго ў кішэні вопраткі, ужываў сам. Аналагічны выпадак выяўлены летам, тады фігурантам стаў салдат з 19-й брыгады з Заслонава. Ён казаў, што, вяртаючыся з водпуску, набыў насвай на вакзале ў Оршы, хаваў яго ў кішэні.
— Якім чынам пакараны маладыя людзі?
— Да іх прыменены нормы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, паколькі насвай толькі ўключаны ў спіс рэчываў, забароненых да захоўвання, ужывання і абароту. Аднак наступствы правапарушэння для хлопцаў у далейшым будуць нашмат цяжэйшыя, яны пастаўлены на ўлік у нарколага, а таксама на ўлік у міліцыі, за імі будуць асабліва пільна назіраць. Таму я б параіў маладым людзям яшчэ раз вельмі моцна падумаць, перш чым пагаджацца на даволі сумніўную прапанову.
Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>