В прошлом году совместно с членами ДНД было задержано 60 лепельчан

Без цеснага ўзаемадзеяння міліцыі і шырокіх колаў грамадскасці немагчыма забяспечыць строгае захаванне законнасці і правапарадку. Тым больш, што ў праваахоўных органах цяпер ідзе аптымізацыя. Менавіта аб гэтым ішла гаворка на нарадзе ў райвыканкаме, на якой падводзіліся вынікі ўзаемадзеяння РАУС з добраахвотнымі народнымі дружынамі. У шчырай размове прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Місюра, намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак, начальнік РАУС Аляксандр Дуранаў, старшыні сельвыканкамаў, намеснікі кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце некаторых прадпрыемстваў і ўстаноў, камандзіры добраахвотных народных дружын.
Начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Ігар Міхно адзначыў, што зарэгістравана 26 добраахвотных народных дружын (ДНД), у тым ліку 17 у горадзе, дзевяць — у сельскай мясцовасці. Усяго налічваецца 194 добраахвотныя памочнікі міліцыі. Яны ўдзельнічаюць у сумесным патруляванні з супрацоўнікамі міліцыі, займаюцца прафілактычнай работай з асобамі, якія стаяць на ўліку ў РАУС, а таксама аказваюць іншую дапамогу праваахоўным органам.
Летась сумесна з членамі ДНД было затрымана 60 чалавек, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, паводзілі сябе неадэкватна, парушалі грамадскі парадак. Дружыннікі займаліся адпрацоўкай інтэрнатаў, сачылі за правапарадкам у населеных пунктах, сельскіх Дамах культуры пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. З лепшага боку была адзначана дзейнасць грамадскіх фарміраванняў УАЗ “Лепельская цэнтральная раённая бальніца”, філіяла “Лепельскі хлебазавод” ААТ “Віцебскхлебпрам”, раённага вузла электрычнай сувязі, Бароўскага сельвыканкама.
Стымуляванне членаў добраахвотных народных дружын праводзіцца ўсімі прадпрыемствамі і ўстановамі раёна згодна з калектыўнымі дагаворамі ў выглядзе аплачваемых адгулаў, заахвочвання ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі.
Назіраецца і іншы падыход да справы. Згодна з графікам не выходзілі на дзяжурства фарміраванні ДЛГУ “Лепельскі лясгас” і леспрамгаса ААТ “Віцебсклес”. Слаба дзейнічалі дружыны ДКУБП “Лепельская ПМК-75”, ЛКУПМС “Лепельскае ПМС” і філіяла “ДЭУ №37” РУП “Віцебскаўтадар”.

32

За актыўны ўдзел у забеспячэнні грамадскага парадку былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі РАУС старшыня Баброўскага сельвыканкама Тамара Ярыга, камандзіры добраахвотных народных дружын Бароўскага сельвыканкама Пётр Гайчэня і УАЗ “Лепельская цэнтральная раённая бальніца” Наталля Дзёмка.
Асобна абмяркоўваліся вынікі дзейнасці саветаў апорных пунктаў аховы правапарадку (АПАП) па прафілактычнай рабоце з правапарушальнікамі. Адзін з такіх АПАП дзейнічае пры райвыканкаме і дзевяць — пры сельвыканкамах. Свае меркаванні ў гэтых адносінах выказалі начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Ігар Міхно, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Урбан, другі сакратар райкама ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Андрэй Краўцоў, начальнік РАУС Аляксандр Дуранаў і іншыя.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.
На здымку: начальнік РАУС Аляксандр Дуранаў уручае Ганаровую грамату і кветкі камандзіру добраахвотнай народнай дружыны УАЗ “Лепельская ЦРБ” Наталлі Дзёмка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>