20 февраля — крайняя дата платы сбора на финансирование государственных расходов

20 лютага — крайняя дата платы збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў за 2015zagruzhennoe год. Пра ўласна збор, асаблівасці яго налічэння газета пісала неаднойчы. Як жа ідзе спагнанне грошай?

 

Начальнік аддзела падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі МНС па Лепельскім раёне Алена Багінская паведаміла, што ў раёне вызначаны 2080 плацельшчыкаў дадзенага збору. Паведамленні аб патрэбе аплаціць яго разасланы 1630 грамадзянам, у бліжэйшы час будуць разасланы астатнія. Усяго налічана больш за 450 тысяч рублёў.
Да ліпеня мінулага года была магчымасць заплаціць збор датэрмінова, пры гэтым давалася дзесяціпрацэнтная зніжка.
На канец студзеня збор на фінансаванне дзяржаўных расходаў выплацілі 58 чалавек, у бюджэт было ўнесена 15.619 рублёў 31 капейка.
Большасць патэнцыйных плацельшчыкаў займаюць чакальныя пазіцыі, не спяшаюцца. Між тым супраць тых, хто адмовіцца ўносіць збор, можа быць распачаты адміністрацыйны працэс. Пасля збору неабходных дакументаў справа будзе накіравана ў суд, які вызначыць ступень вінаватасці і, калі віна будзе даказана, прызначыць пакаранне. Згодна з дзеючым заканадаўствам, за няўплату збору можа быць прызначаны штраф або адміністрацыйны арышт тэрмінам да 15 сутак. Пры гэтым плата штрафу не вызваляе ад платы збору. Аднак пры пакаранні ў выглядзе адміністрацыйнага арышту асоба ад платы збору вызваляецца.
Варта звярнуць увагу на яшчэ адну акалічнасць. Пры спагнанні грошай у прымусовым парадку плацельшчык абавязаны будзе заплаціць яшчэ так званы натарыяльны тарыф: судовыя пошліны, працу натарыусаў, судовых выканаўцаў і інш.
А як ставяцца лепяльчане да платы збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў?
Мікалай, працуючы пенсіянер:
— Лічу, што гэта патрэбная мера, працаваць і плаціць падаткі павінны ўсе. Аднак у гэтай справе варта падыходзіць вельмі асцярожна, я б нават сказаў, дыферэнцыравана. Жанчын з дзецьмі, на маю думку, варта было б вызваліць ад платы. Як і людзей, якія па аб’ектыўных прычынах трапілі ў цяжкае жыццёвае, матэрыяльнае становішча.
Вольга, кладаўшчыца:
— У Лепелі цяжкая сітуацыя з працаўладкаваннем. Дзе чалавеку грошай зарабіць, каб пракарміць сям’ю, даць адукацыю дзецям, асабліва калі яны паступілі на платнай аснове? Вось і даводзіцца ехаць у Расію на заробкі.
Дэкрэтам №1 ад 12 студзеня мясцовым органам улады нададзена права вызваляць ад платы збору грамадзян, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. На пачатак лютага ў службу “адно акно” райвыканкама з просьбай аб вызваленні ад платы збору за 2015 год звярнуліся чатыры чалавекі. Яны разам з заявамі падалі іншыя дакументы, якія сведчаць аб іх матэрыяльным становішчы, жыццёвай сітуацыі. Пасля разгляду спецыяльна створанай камісіяй райвыканкам будзе прымаць рашэнне па кожным канкрэтным выпадку.
Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>