Жизнь наша, говорят, как зебра, полосатая

У людзей усялякае здараецца. Жыццё наша, як кажуць, нібыта тая зебра, паласатае. Надараюцца і крызісныя анамаліі на гарызонце паўсядзённага быцця. Куды падацца ў такую цяжкую хвіліну? Дзяржава не пакіне сам-насам з бядою. Для дапамогі грамадзянам у бядотнай сітуацыі і створаны рашэннем мясцовай улады так званы «крызісны» пакой. Нядаўна зацверджана палажэнне аб ім.
У «крызісны» пакой змяшчаюцца грамадзяне па накіраванні ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму, УАЗ «Лепельская цэнтральная раённая бальніца», раённага аддзела ўнутраных спраў, а таксама па ўласнай ініцыятыве грамадзян. На пасяленне прымаюцца асобы, якія дасягнулі паўналецця, дзеяздольныя, якія не маюць псіхічных, венерычных, каранцінных і іншых захворванняў, не патрабуюць лячэння ў спецыялізаваных установах аховы здароўя. Дзеці засяляюцца разам з бацькамі.
І тут акурат дарэчы кораценька распавесці пра бытавыя ўмовы наведнікаў. Падчас знаходжання грамадзян у «крызісным» пакоі бытавыя і іншыя ўмовы іх жыццядзейнасці вызначаюцца па прынцыпе самаабслугоўвання. У перыяд кругласутачнага знаходжання тут харчаванне грамадзян ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам. Паслугі псіхолага, юрыста, часовы прытулак, начлег, карыстанне электраэнергіяй, камунальныя паслугі — бясплатныя.
Набыццё лекаў, сродкаў асабістай гігіены і іншых прадметаў — за кошт уласных сродкаў грамадзян. Тэрмін пражывання ў «крызісным» пакоі складае не больш за трыццаць дзён бесперапыннага знаходжання. У выпадку крайняй неабходнасці тэрмін можа быць падоўжаны дырэктарам Цэнтра па ўзгадненні з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
А напрыканцы дададзім: «крызісны» пакой размяшчаецца на базе аддзялення кругласутачнага знаходжання «Святліца» ў вёсцы Камень.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>