Для пожилых людей это, наверное, самый лучший подарок

Што ў першую чаргу патрэбна пажылым людзям? Увага, падтрымка, узаемаразуменне, цёплае слова… За плячыма засталіся гады працы, пасталелі, стварылі свае сем’і дзеці і, быццам птушкі, разляцеліся па розных гарадах. І не ў кожнага хапае часу, каб прыехаць да сваіх родных, расказаць аб справах. Аднак як жа ім, бацькам, хочацца пагаварыць па душы, выказаць набалелае або проста… паслухаць любімую песню. Для пажылых людзей гэта, напэўна, самы лепшы падарунак. Кожны месяц артысты аўтаклуба і Лепельскага РДК наведваюць вёскі нашага раёна.
Сапраўдны падарунак падрыхтавалі для жыхароў вёскі Паддуб’е работнікі аўтаклуба разам з артыстамі Поўсвіжскага СДК. Яны наведалі Надзею Мікалаеўну Вячэрскую, Аляксандру Васільеўну Назараву, Ніну Уладзіміраўну Яско, Ніну Рыгораўну Кляшторную, Ніну Данілаўну Папко і іншых вяскоўцаў. Ля аўталаўкі быў арганізаваны цудоўны канцэрт. Пранікнёныя спевы настолькі расчулілі вяскоўцаў, што некаторыя самі пажадалі праявіць свае творчыя здольнасці. Ніна Данілаўна Папко захапіла ўсіх бадзёрымі частушкамі, а Надзея Мікалаеўна Вячэрская выдатна выканала абрадавыя песні.

poddube-01-2017

Бібліятэкар Поўсвіжскай бібліятэкі Людміла Сільвановіч прапанавала вяскоўцам пачытаць журналы і часопісы, мастацкую літаратуру. Паклапаціліся госці і аб медыцынскім абслугоўванні пажылых людзей. Медсястра Поўсвіжкага ФАПа Наталля Тухта змерыла ўсім жадаючым ціск.
— Дарыць людзям свята і выдатны настрой — гэта высакародная справа, якая аб’ядноўвае актыўных удзельнікаў мастацкай самадзейнасці, — адзначае дырэктар Поўсвіжскага СДК Лідзія Ганчар. — Ніводнае свята або вясковае мерапрыемства не абыходзіцца без удзелу Надзеі Мацкевіч, Людмілы Пузанавай, Наталлі Тухта і Людмілы Сільвановіч. Наталля Тухта хоць і працуе медсястрой, але ні на хвіліну не развітваецца са сцэнічнай творчасцю, цудоўна спявае, удзельнічае ў выязных канцэртах па маланаселеных вёсках. Да таго ж кожнага з вяскоўцаў яна з задавальненнем абслугоўвае як медыцынскі работнік.
У мінулым годзе разам з работнікамі аўтаклуба мы пабывалі ў вёсках Чарнаручча, Казлы, Дворышча, Падымхі і Забалацце.
Канцэрты былі арганізаваны таксама для жыхароў вёсак Пышна, Валосавічы, Звязда, Ізабеліна, Студзёнка, Заазер’е і іншых.
— Як цудоўна, што ў нашым раёне ёсць такія выдатныя артысты, — шчыра падзялілася ўражаннямі ад канцэрта Надзея Мікалаеўна Вячэрская. — Пакінуўшы ўсе хатнія справы, гэтыя мілыя жанчыны прыехалі да нас, каб падарыць часцінку свайго шчырага сэрца. Мы раптам забыліся пра свае хваробы, жыццёвыя цяжкасці і адчулі невыказную асалоду ад мілагучных спеваў. Кожнаму з нас артысты падарылі зарад аптымізму і выдатнага настрою. Вялікі дзякуй ім за гэта!
Святлана ВАЗНЯК.
На здымку: работнікі аўтаклуба Лепельскага раённага Дома культуры і артысты Поўсвіжскага СДК наведалі вёску Паддуб’е.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>