В клубе “День самоуправления”

img_1921

У Поўсвіжскім СДК вырашылі зладзіць “дзень самакіравання”. Такім быў сюжэт музычнай тэатралізаванай пастаноўкі, удзел у якой прынялі самадзейныя калектывы: тэатр мініяцюр “Кактус — як туз”, “Пунсовыя ветразі”, “Саната”, “Дыскант”, “Вяселіца”. Падзеі адбываліся нібыта ў адной са школ. Дзеці, памяняўшыся ролямі з настаўнікамі ў “дзень самакіравання”, вырашылі ім адпомсціць за кепскія адзнакі. Цікава, што ролі “помслівых дзяцей” ігралі настаўнікі. Дырэктара школы сыграў Аляксей Пузанаў, класнага кіраўніка — Валянціна Вараная. Настаўнікамі былі Таццяна Драпеза, Таццяна Кажан, Людміла Пузанава, Лідзія Ганчар, інспектарам — Аляксандр Міхно. Гледачы, жыхары аграгарадка, атрымалі сапраўднае задавальненне.
На здымку: “дзень самакіравання” ў клубе.

Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>