Погиб в огне

Пачатак лютага адзначыўся трагічным здарэннем, загінуў чалавек. Мужчына 1980 года нараджэння жыў адзін, быў разведзены. Па словах суседзяў характарызаваўся адмоўна, злоўжываў спіртным, быў на ўліку ў РАУС.
За апошні час за сістэматычную няўплату ў кватэры былі адключаны электра- і газазабеспячэнне. У 2015 годзе сям’я за свае сродкі набыла і ўстанавіла аўтаномны пажарны апавяшчальнік, аднак на момант трагедыі ён не працаваў.
Паведамленне аб загаранні паступіла ў 2.40 другога лютага, у РАНС патэлефанавала ўстрывожаная суседка. А ўжо ў 2.45 на месца прыбыла першая пажарная машына.
Загаранне было на першым паверсе, дзеля бяспекі на час тушэння былі эвакуіраваны жыхары другога і трэцяга. Праз пяць хвілін на падлозе жылога пакоя быў знойдзены труп гаспадара.
Паводле папярэдняй, найбольш верагоднай, версіі загаранне адбылося з-за неасцярожнасці мужчыны пры курэнні. Агонь пашкодзіў мэблю, сцены, столь. Дым і чад разнёсся па астатніх пакоях, ён і стаў прычынай гібелі, гаспадар задыхнуўся. Але ж, калі б ён знайшоў крыху грошай, купіў і замяніў батарэйку ў апавяшчальніку, трагедыі ўдалося б пазбегнуць.
Аляксандр САДОЎСКІ, інспектар групы прапаганды і навучання РАНС, старшы лейтэнант унутранай службы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>