В Лепеле из-за неосторожного обращения с огнём едва не погибли отец и сын

У дзяжурную службу РАНС позна ноччу паступіла паведамленне аб загаранні ў адной з кватэр па вуліцы М. Горкага. Паводле раследвання, загаранне адбылося з-за неасцярожнасці пры курэнні. У кватэры былі мужчына з сынам. Мужчына пакурыў на ноч, аднак да канца не затушыў цыгарэту. Ад яе пачала тлець падушка, напоўненая сінтэпонам. Мужчына прачнуўся, аднак спрасоння, відаць, быў разгублены. У паніцы пачаў спрабаваць з падушкі збіць тленне, а ў выніку атрымаў адваротнае — кавалачкі сінтэпону пачалі разлятацца па пакоі, напаўняючы яго едкім дымам.

На момант прыбыцца пажарных бацька і сын самастойна выйшлі з напоўненай дымам кватэры. Рэшткі агню былі патушаныя. Ад загарання толькі моцна пракапціліся сцены і столь.

Аляксандр САДОЎСКІ, інспектар групы прапаганды і навучання РАНС, старшы лейтэнант унутранай службы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>