Невольно приходишь к мысли, что у кого-то праздники очень “удались”

Унікаючы ў некаторыя гісторыі і сюжэты, міжволі прыходзіш да думкі, што ў кагосьці святы вельмі “ўдаліся”. Шостага студзеня сустрэліся двое маладых мужчын, 1983 года нараджэння. Сустрэчу вырашылі абмыць, тым больш набліжалася вялікае свята. Набралі спіртнога, пайшлі да аднаго з іх.
Выпівалі ўсю ноч, вялі гаворку. Сёмага студзеня раніцай адзін з мужчын раптам успомніў, што дзесьці павінна быць яго сужыцелька, пачаў шукаць. Не знайшоў, але ў затуманеных гарэлкай мазгах усплыла версія, што яна можа знаходзіцца ў аднаго знаёмага, які жыве на Пышнянскім завулку. Сябар сказаў: “Я з табой!” Прыяцелі рушылі.
Да дома падышлі каля адзінаццаці гадзін дня. У доме на той час знаходзіліся пажылы гаспадар, яго сын, яшчэ адзін знаёмы мужчына і жанчына — сужыцелька, якую, уласна, і шукалі. На груканне ў дзверы гаспадары спачатку вырашылі не рэагаваць. Маўляў, навошта адчыняць п’яным, пагрукаюць-пагрукаюць ды сыдуць далей. Аднак тыя праявілі зайздросную ў іншых абставінах настойлівасць. Разбілі акно і праз яго залезлі ў веранду. Гаспадары выйшлі, паспрабавалі супакоіць. Адзін нібы прыціх, затое ў душы другога разыграліся жарсці, як у Атэла.
Не знайшоўшы аргументаў славесных, ён накінуўся на людзей з кулакамі. А потым пад руку трапіўся нож. Гаспадару дома нанёс два ўдары нажом.
Зламысніка затрымалі, супраць яго ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 147 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў), па якім прадугледжана адказнасць да васьмі гадоў пазбаўлення волі.
Сужыцелька пад час бойкі збегла. Кабета была настолькі напалоханая, што схавалася, суткі яе не маглі знайсці.
Тофік ДЗЯМЕШКА, начальнік РАСК, маёр юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>