Трагедия неподалеку от деревни Барсуки Лепельского района

 

img_3434

Адбылася трагедыя, якая, акрамя шкадавання, павінна падштурхнуць да высноваў. Напярэдадні, у пятніцу, з Мінска ў Бешанковічы прыехала сям’я: муж з жонкай і іх дарослы сын са сваёй жонкай. Пагасцявалі там, і назаўтра ў другой палове дня — у зваротную дарогу. За рулём “Мазда-626” сядзела жанчына 1962 года нараджэння, справа быў яе муж, сын з нявесткай размясціліся на заднім сядзенні. Усе ў машыне былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Праз некаторы час пасажыры на заднім сядзенні заснулі.

Кіроўца ўважліва глядзела на дарогу, тым больш, што ўмовы надвор’я ўсё больш і больш ускладняліся. Больш за суткі мяла завея, сыпаў снег. Трымалі хуткасць каля 70 кіламетраў за гадзіну.

img_3472

Трагедыя разыгралася каля 18 гадзін, калі ўжо сцямнела, непадалёк ад вёскі Барсукі. У нейкі момант жанчына не справілася з кіраваннем, машыну пацягнула ўлева, на паласу сустрэчнага руху.

У гэты час, як на бяду, па сустрэчнай паласе ехала фура. Яе вадзіцель убачыў, што насустрач выязджае легкавушка. Прыняў управа, нават выехаў на ўзбочыну, аднак пазбегнуць удару не ўдалося. “Мазда” сваім левым бортам ударыла ў левы борт сядзельнага цягача. Удар быў настолькі моцны, што фура канчаткова з’ехала ў кувет і там лягла на правы бок, у машыны выбітае левае пярэдняе кола разам з паваротнай стойкай. У кувеце расце кустоўе і дробныя дрэвы, якія пашкодзілі фуру, груз рассыпаўся.

img_3351

На месца здарэння выехалі супрацоўнікі АДАІ, РАНС, медыкі і следчыя. Легкавая машына была настолькі пакамечаная, што кіроўцу і пасажыраў давялося даставаць з дапамогай спецыяльных інструментаў, зразалі дах. Жанчына, якая сядзела за рулём, ад атрыманых траўмаў у хуткім часе памерла. У сына рамянём бяспекі паламаная ключыца, у яго жонкі ад перажытага здарыўся глыбокі псіхалагічны шок, а муж аддзелаўся лёгкімі драпінамі.

Адметны факт. Пакуль афармлялі ДТЗ, а гэта заняла некалькі гадзін, на азначаным участку трасы адбылося некалькі з’ездаў у кувет, а таксама адна невялікая аварыя.

img_3432 img_3353

Васіль МАТЫРКА.

Фота з архіву РАСК

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>