Поздно вечером произошло на Лепельщине дорожно-транспортное происшествие со смертельным исходом

dtp_zima

Позна ўвечары 25 снежня адбылося дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам на трасе Мінск — Віцебск непадалёк ад кантрольна-прапускнога пункта вайсковай часці 22313 у Бароўцы. Жанчына ў гэты час пераходзіла дарогу, была абазначана святлозваротным элементам, ішла за дзесяць метраў ад пешаходнага перахода, траса на гэтым участку мае электрычнае асвятленне.
Вадзіцель легкавой аўтамашыны, заўважыўшы жанчыну, спыніўся, прапусціў яе. Следам за легкавушкай ехаў цяжкагружаны МАЗ-лесавоз. Вадзіцель яго пазней сцвярджаў, што хоць і рухаўся з хуткасцю каля 50 — 55 кіламетраў у гадзіну, але не паспеў адрэагаваць на нечаканыя змены дарожнай абстаноўкі. Ударыў па тармазах. Бачачы, што не паспее спыніцца, рэзка павярнуў улева, выехаў на паласу сустрэчнага руху. Паколькі там на той момант не было машын, спадзяваўся размінуцца. Нечакана з-за легкавушкі выйшла жанчына… Пацярпелая памерла на месцы.
Інцыдэнт зафіксаваны на камеры відэаназірання, устаноўленай каля КПП вайсковай часці.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>