31 августа было возбуждено уголовное дело в отношении начальника строительного участка

cf98855ac43e4a965e2a87b5624bba0c_xl

У мінулым годзе адбыўся рост траўмавання на вытворчасці, гібелі работнікаў, што не можа не выклікаць занепакоенасці. Супрацоўнікамі раённага аддзела Следчага камітэта былі аформлены дзесяць матэрыялаў праверак па фактах парушэнняў правілаў аховы працы і бяспекі. За кожным парушэннем стаяць выпадкі, калі гінулі людзі, здароўю іншых работнікаў быў нанесены вялікі ўрон.

31 жніўня была ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах начальніка будаўнічага ўчастка СТАА “Вітконпрадукт”. Падзеі разгортваліся наступным чынам. На тэрыторыі філіяла “Дражна” праводзіліся работы па замене труб, для гэтага іх выкопвалі з зямлі. Паводле правілаў, сценкі глыбокіх раскопаў трэба было ўмацоўваць драўлянымі стойкамі. Акрамя гэтага, выкапаную зямлю трэба было ссыпаць у некаторым аддаленні ад ямы, у дадзеным жа выпадку адвал быў насыпаны на самым краі. Гэта справакавала два абвалы грунту. У гэты час у раскопе знаходзіўся рабочы, па загадзе начальніка ён даставаў трубы.
Абваламі чалавека засыпала цалкам. Таварышы кінуліся ратаваць яго, але не паспелі, мужчына загінуў на месцы.
Прыгаворам суда начальнік участка быў прызнаны вінаватым у парушэнні правілаў правядзення будаўнічых работ, якія прывялі да гібелі работніка, і прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі з адтэрмінаваннем выканання на два гады. Таксама яму забаронена займаць пасады, звязаныя з кіраваннем будаўнічымі работамі. Задаволеныя і грамадзянскія іскі, якія прад’яўляла жонка загінулага работніка да СТАА “Вітконпрадукт”.
Трагічны выпадак адбыўся ў ДЛГУ “Лепельскі лясгас” пятага верасня. У дрэваапрацоўчым цэху на станку для распілоўвання драўніны працаваў вопытны, дасведчаны рабочы. У пэўны момант ён заўважыў, што паміж піламі патрапіў кавалачак драўніны, замінаў далей працаваць. Ён вырашыў адкінуць яго.
Здавалася б, аперацыя простая, дакладна вядома, як яе выконваць. Аднак рабочы не дачакаўся, пакуль пілы канчаткова спыняцца, адкрыў кажух…
Пілой адрэзала руку па локаць.
У філіяле “Лепельскі хлебазавод” ААТ “Віцебскхлебпрам” адбыўся яшчэ адзін інцыдэнт. Рабочы па наладцы абсталявання прыступаў да працы з машынай для дзялення цеста. Не адключыўшы яе, узяўся адчышчаць дэталі ад рэшткаў цеставай масы. Гэта і стала яго галоўнай памылкай, цаной якой сталі тры адсечаныя пальцы.
Мужчыну ў хуткім часе даставілі ў раённую бальніцу, а адтуль — у Мінск. Пальцы везлі разам з траўмаваным у поліэтыленавым пакеце. Сталічныя дактары амаль зрабілі цуд, прышылі пальцы на месца, іх функцыянаванне часткова аднавілася.
У КУВСГП “Лепельскае” рабочы ўпаў з вышыні трох метраў, зваліўся на спіну і траўмаваў пазваночнік. У КУВП “Бароўка” рабочы зваліўся ў ёмістасць на ачышчальных збудаваннях.
Па кожным факце праводзіцца ўсебаковы, глыбокі аналіз. Як правіла, прычынай траўматызму становяцца асабістая безадказнасць, недысцыплінаванасць, адсутнасць патрэбнага кантролю з боку асобных кіраўнікоў.
Тофік ДЗЯМЕШКА,
начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>