В новогоднюю ночь дежурные части Лепельского района несли службу в усиленном режиме.

1026340207 У навагоднюю ноч і ва ўсе выхадныя дні дзяжурныя часці няслі службу ва ўзмоцненым рэжыме. Паводле паведамленняў з РАНС, 31 снежня зафіксавана адно загаранне пабудовы – ад перапалу печкі загарэлася лазня ў Жарсцвяніках. Прыбыўшая на месца пажарная машына хутка затушыла загаранне.

Зыходзячы з вопыту ранейшых гадоў, на ўзмоцнены рэжым службы было пераведзена і аддзяленне дзяржаўтаінспекцыі РАУС. За апошнія дзесяць гадоў ніводнае свята не абыходзілася без дробнага ДТЗ, у навагоднюю ноч вылоўлівалі да дзесяці аматараў праехаць за рулём нападпітку. Сёлета ж год пачаўся надзіва спакойна, дарожна-транспартных здарэнняў не зафіксавана, п’яных за рулём не выяўлена.

Дзяжурная служба РАУС паведаміла, што навагоднія святы таксама прайшлі вельмі спакойна, культурна. Боек, крадзяжоў і іншых правапарушэнняў не выяўлена.

 Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>