Cвятло памяці

Воінаў-“афганцаў” можна ў поўнай меры лічыць пераемнікамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія на працягу дзесяцігоддзяў прымалі актыўны ўдзел у выхаванні падрастаючага пакалення.
Менавіта цяпер на ветэранаў лакальных канфліктаў кладзецца вялікая адказнасць за выхаванне юнакоў і дзяўчат на лепшых патрыятычных традыцыях нашага народа.


За апошнія некалькі год вучнямі Слабадской школы сумесна з “афганцамі” праведзена вялікая пошуковая работа. Вынікам яе стала складанне спісу ўраджэнцаў Слабадскога сельсавета, што прымалі ўдзел у лакальных канфліктах. У спісе — дваццаць прозвішчаў.
Да апошняга часу нічога не было вядома пра ўдзельніка афганскай вайны, ураджэнца вёскі Далікі, кавалера двух ордэнаў Чырвонай Зоркі Пятра Раманенку. Амаль два гады чакаў свайго гаспадара юбілейны медаль “20 год вываду савецкіх войск з Афганістана”, але ўрэшце ўзнагарода знайшла свайго героя. У снежні 2010 года ў Слабадской сярэдняй школе старшыня раённай арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў Сяргей Крывель ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў медаль Пятру Раманенку, які прыехаў на радзіму з далёкага Прыднястроўя.
У час апошняй сустрэчы дэлегацыя ветэранаў афганскай вайны на чале з Сяргеем Крывялём наведала ў школе пастаянную музейную экспазіцыю, прысвечаную падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Госці годна ацанілі работу вучняў па ўшанаванні памяці нашых землякоў, пажадалі і надалей плённа вывучаць мінулае свайго краю.
Валерый ТУХТА.
На здымку: ля магілы воіна-“афганца” У. Садоўскага.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>