Самовольным считается не только то подключение, которое произведено без участия технического надзора

maxresdefault Карыстацца водаправоднай вадой зручна і бяспечна. Аднак яе здабыча з зямных нетраў і дастаўка да спажыўцоў дорага каштуе. На жаль, не перавяліся яшчэ “ўмельцы”, якія самавольна падключаюцца да сістэм камунальнага водазабеспячэння і карыстаюцца вадой без платы. Аб гэтым гутарым з начальнікам участка па кантролі і эксплуатацыі прыбораў уліку КУВП “Бароўка” Яўгенам Шыдлоўскім.
— Пры выяўленні самавольнага падключэння складваецца акт, — адзначыў Яўген Аляксандравіч. — Колькасць зрасходаванай вады вызначаецца па прапускной здольнасці водаправоднага ўводу і дзеяння яго поўным сячэннем на працягу 24 гадзін у суткі. Перыяд, за які робіцца разлік, складае трыццаць сутак. У выніку спажыўцу, які зрабіў самавольнае падключэнне, трэба будзе адразу заплаціць за гэта больш за 759 рублёў.
— Якое падключэнне лічыцца самавольным?
— Самавольным лічыцца не толькі тое падключэнне, якое зроблена без удзелу тэхнічнага нагляду прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а і перабудова без нашага ведама водаправодных выпускаў, уводаў, водамерных вузлоў, самавольнае зняцце і замена лічыльнікаў, адсутнасць дагавора на водакарыстанне.
— Дзе сёлета былі ўстаноўлены такія парушэнні?
— У горадзе Лепелі па вуліцы Будзённага, а ў раёне — у Домжарыцах, Стаях і Юркоўшчыне.
— Ці можна пазбегнуць грашовага пакарання, калі добраахвотна паведаміць аб самавольным падключэнні?
— Калі гэта будзе зроблена добраахвотна, паведамлена нам у перыяд дзеяння так знаванай “амністыі”, якая аб’яўляецца КУВП “Бароўка” з першага па 31 студзеня 2017 года.
— А калі праігнараваць гэты добразычлівы жэст?
— У нас працуе шэсць кантралёраў, якія рана ці позна, але ўсё роўна выявяць самавольнае падключэнне, складуць адпаведны акт. Вінаватыя будуць прыцягнуты да адказнасці, заплацяць вялікую суму грошай за несанкцыянаванае карыстанне водаправоднай вадой.
— Ці выяўляюцца выпадкі недаплат за спажыванне вады пры праверцы паказанняў прыбораў уліку?
— На жаль, рэгіструецца шмат такіх фактаў. Толькі за апошнія чатыры месяцы на парушальнікаў было складзена больш за трыццаць актаў.
У такіх выпадках спажыўцу-парушальніку згодна з паказаннямі яго воднага лічыльніка выстаўляем на плату суму поўнай кампенсацыі эканамічных затрат па аказанні жыллёва-камунальных паслуг, а гэта ў некалькі разоў даражэй, чым за спажыванне вады без перавышэння ўстаноўленай нормы ў разліку на аднаго чалавека.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>