Разбой в Дримовщине Лепельского района стал убийством

a55580adb0a3c015badea72d74355a32 Пра разбойнае нападзенне, учыненае ў вёсцы Дрымаўшчына ў ноч з 23 на 24 лістапада газета апублікавала паведамленне ў №96 за другога снежня. Напомнім, падазроны быў затрыманы, яму прад’яўляліся абвінавачванні па ч. 1 арт. 147 Крымінальнага кодэкса (прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў) і па ч.2 арт. 207 (разбой, суправаджаемы пранікненнем у жыллё). За прайшоўшы час адбыліся падзеі, якія ўнеслі шэраг істотных змен.

У першыя дні пасля злачынства пацярпелая, пенсіянерка 1952 года нараджэння, знаходзілася ў раённай бальніцы. Яна апрытомнела, супрацоўнікі раённага аддзела следчага камітэта паспелі правесці яе допыт. У наступныя дні стан здароўя пагоршыўся, жанчыну перавезлі ў Віцебскую абласную бальніцу. На вялікі жаль, там яна дзясятага снежня, не прыходзячы ў прытомнасць, памерла. У сувязі з гэтым зменена кваліфікацыя крымінальнай справы. Падазронаму прад’яўляецца абвінавачанне па ч.2 арт 139 Крымінальнага кодэкса (забойства састарэлай асобы, учыненае з асаблівай жорсткасцю, звязанае з разбоем). Дадзены артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад васьмі да 25 гадоў, або пажыццёвага зняволення, або смяротнага пакарання.

Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>