Специалистами государственного учреждения проверено 175 торговых объектов

Laboratory Experiment Спецыялістамі дзяржаўнай установы “Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” з 175 аб’ектаў гандлю, грамадскага харчавання, прыдарожнага сэрвісу, а таксама прадпрымальніцкіх структур і гандлёвых месцаў на рынку, якія знаходзяцца на кантролі, праведзены праверкі на 54. На жаль, парушэнні санітарнага заканадаўства выяўлены на ўсіх аб’ектах. Аб гэтым гутарым з памочнікам урача-гігіеніста Вольгай Хацкевіч.
— Колькасць выпадкаў рэалізацыі харчовай прадукцыі з мінулым тэрмінам прыдатнасці ў жніўні — верасні склала сем, або 23 працэнты ад агульнай колькасці выяўленых парушэнняў, а ў кастрычніку — лістападзе — адзінаццаць, або пяцьдзясят працэнтаў. Гэта прымушае прымаць яшчэ больш жорсткія меры ўздзеяння да правапарушальнікаў, — адзначыла Вольга Мікалаеўна. — Што ж тычыцца рэалізацыі тавараў без дакументаў, якія пацвярджаюць іх якасць і бяспечнасць, то за апошнія чатыры месяцы быў зарэгістраваны толькі адзін такі факт.
— Ці фіксаваліся выпадкі ігнаравання патрабаванняў санітарных нормаў і правілаў па тэмпературным рэжыме і ўмовах захоўвання?
— Выяўляліся падчас рэйдаў восем разоў. Сем фактаў нездавальняючага санітарнага стану памяшканняў, гандлёвага і халадзільнага абсталявання было выяўлена. Вынесена трыццаць прадпісанняў аб забароне рэалізацыі харчовых прадуктаў у жніўні — верасні, пятнаццаць — кастрычніку — лістападзе. Выключана з гандлёвага абароту ў жніўні — верасні 318 кілаграмаў няякасных прадуктаў харчавання, у кастрычніку — лістападзе — у два разы менш.
— Якія меры ўздзеяння былі прыняты супраць парушальнікаў?
— Прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 40 фізічных і пяць юрыдычных асоб. Сярэдні памер штрафу на адну асобу толькі ў кастрычніку — лістападзе склаў 129 рублёў 32 капейкі, або 6,1 базавай велічыні. Так што лепш быць законапаслухмяным і не мець праблем з санітарна-эпідэміялагічнай службай.
Гутарыў Мікалай ГАРБАЧОЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>