Стыпендыяты

Напрыканцы 2010 года камітэт раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу прыняў рашэнне аб выплаце стыпендый у памеры дзвюх базавых велічынь лепшаму навучэнцу аграрна-тэхнічнага каледжа і прафліцэя.
Прафсаюзная арганізацыя аграрна-тэхнічнага каледжа лепшым навучэнцам прызнала Уладзіміра Грэкава. Ён з Оршы. Трэцякурснік. Набывае спецыяльнасць “Меліярацыя і водная гаспадарка”.
Валодзя — нефармальны лідар. Неад’емныя яго дзелавыя якасці — адказнасць, прынцыповасць, стараннасць. Ахвотна і паспяхова выконвае грамадскія даручэнні, звязаныя з работай органаў самакіравання.

Мае падзякі за арганізацыю культурна-масавых, спартыўных, грамадска-карысных, працоўных, навучальных, гаспадарча-бытавых мерапрыемстваў.
* * *
У прафліцэі прафсаюзная стыпендыя прызначана трэцякурсніцы спецыяльнасці “Вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі, вытворчасць раслінаводства, грамадскае харчаванне” Анастасіі Ігнатовіч. Яна з Ушаччыны. У працэсе навучання сярэдні бал павышаўся і ў першым паўгоддзі гэтага навучальнага года дасягнуў адзнакі 8,9.
За актыўны ўдзел у грамадскім жыцці навучальнай установы абрана намеснікам старшыні прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў.
Абрана старастам групы. Любіць спорт. Удзельнічае ў раённых і абласных спартыўных спаборніцтвах. Брала ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах па зімовым мнагаборстве. Узнагароджана граматамі і дыпломамі.
Сяргей МАРЦІНОВІЧ,
старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>