“Арктыка” не замярзае

Дызельнае паліва гусцее пры нізкіх тэмпературах, пры -7оС яно дрэнна праходзіць праз фільтры аўтамабіляў і трактароў. “Арктыка” пазбаўлена гэтых недахопаў: выраблена такім чынам, што, паводле інфармацыі вытворцаў, “не губляе сваёй вадкасці да -33о”. “Арктыка” прадаецца на АЗС “Белнафтахім” на Чуйкова, і, нягледзячы на адносна высокі кошт, 7100 рублёў за літр, за студзень прададзена 48 тысяч літраў.
Метад халодны, пітво цёплае 
Ва ўмовах значнага пахаладання важна пільна і бездакорна вытрымаць умовы гадавання буйной рагатай жывёлы.

На днях спецыялісты раённай ветэрынарнай станцыі аб’ехалі і агледзелі ўсе фермы ў раёне, праверылі, як утрымліваюцца каровы, цяляты. Памяшканні ўцепленыя, вадой жывёла забяспечана. На некаторых фермах цяляты змешчаны ў драўляных клетках пад навесам, забяспечаны кормам і цёплым пітвом. Індывідуальным гаспадарам ветэрынары таксама рэкамендуюць пры значных маразах паіць жывёлу вадой, прагрэтай да пакаёвай тэмпературы.
Парадак на чыгунцы
Як паведаміў начальнік чыгуначнага вакзала Іван Сінгалёў, пахаладанне ніякім чынам не адбілася на рытме працы прадпрыемства. Цягнікі ходзяць па раскладзе. Дзве кацельні забяспечваюць цяплом памяшканне, каб там было зручна і абслуговаму персаналу, і пасажырам.
Кубы і тоны
За два зімовыя месяцы работнікі КУВП ЖКГ “Лепель” на вуліцы горада і прылеглых вёсак высыпалі больш за 300 тон пясчана-солевай сумесі. За снегапады з вуліц, двароў горада вывезена больш за 200 кубаметраў снегу.
Чыстым пяском
У Бароўцы пры зімовай падсыпцы вуліц населенага пункта выкарыстоўваецца выключна чысты пясок. Рашэнне абумоўлена тым, што Бароўка змешчана на беразе возера Шчыбат, таму важна захаваць экалагічную чысціню вадаёма.
Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>