Месячнік патрыятычнага выхавання

У Забароўскай базавай школе пачаўся месячнік патрыятычнага выхавання. Прадугледжаны тэматычныя інфармацыйныя гадзіны “Дарогамі перамог”, спаборніцтвы сярод старшакласнікаў па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, традыцыйны конкурс “Мы — мужчыны” з удзелам усіх хлопчыкаў школы, конкурс плакатаў і малюнкаў.
Пройдуць таксама інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Экскурсія па Лепелі
Сямікласнікі Слабадской СШ адну з чарговых “школьных субот” прысвяцілі пазнавальнай экскурсіі па Лепелі.

Дзеці разам з класным кіраўніком наведалі помнікі загінуўшым героям, а таксама славутым асобам у нашым горадзе — ля аўтавакзала, ваенкамата, на плошчы Свабоды, у парку і іншых мясцінах.
Вучні пабывалі ў Доме рамёстваў, азнаёміліся з творчасцю майстроў выяўленчага мастацтва і народных умельцаў.
Медальён чырвонаармейца
За некалькі апошніх гадоў падраздзяленнямі 52-га пошукавага батальёна былі праведзены раскопкі на тэрыторыі Слабадскога сельсавета. Гэтаму паспрыяла пошукавая дзейнасць школьнага гісторыка-краязнаўчага гуртка “Нашчадкі”, які працаваў у Велеўшчыне, а цяпер у Слабадзе.
Раскопкі праводзіліся ў лесе за вёскай Іван-Бор, у вёсцы Гадзіўля, у лесе каля Велеўшчыны, каля вёскі Сталюгі і інш. У гэтых месцах выяўлены астанкі каля дваццаці пяці воінаў-чырвонаармейцаў і партызан. Дзякуючы медальёну, які захаваўся, устаноўлена імя загінуўшага кулямётчыка Фёдара Сакалова, ураджэнца Цвярской вобласці.
Вучоба кадраў
Прайшло навучанне кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў аграпрамысловага комплексу інтэнсіўным тэхналогіям па кожнай сельскагаспадарчай галіне. У працэсе вучобы яны выязджалі ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, галоўныя бухгалтары — у Віцебскую ветэрынарную акадэмію, галоўныя аграномы — у Докшыцкае раённае ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання.
Цяпер у гаспадарках навучаюцца механізатары.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>