Грошы на паліва

Арганічныя ўгнаенні — аснова ўраджаю сельгаскультур. Улічваючы гэту акалічнасць, аблвыканкам выдаткаваў Лепельскаму раёну з абласнога бюджэту 141 мільён рублёў на набыццё паліва для вывазу арганікі на палі.
ІНТЭРАКТЫЎНАЕ ТЭЛЕБАЧАННЕ
Усё большую папулярнасць набывае інтэрактыўнае тэлебачанне.

Толькі летась да яго падключыліся праз правадныя тэлефонныя лініі 1628 чалавек. А ўсяго такой паслугай сувязістаў ужо карыстаюцца 2904 жыхары горада і раёна.
СРОДКІ НА ЗАПЧАСТКІ

З абласнога бюджэту ў раён паступілі 272 мільёны рублёў на набыццё запчастак для рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі. З іх 109 мільёнаў пайшлі на аплату паслуг Віцебскага маторарамонтнага завода. Астатняя сума размеркавана паміж сельскімі гаспадаркамі.
СПРАВАЗДАЧЫ І ЗАДАЧЫ

У лютым — сакавіку пройдуць агульныя сходы ў сельскіх гаспадарках раёна. На іх кіраўнікі і галоўныя спецыялісты зробяць справаздачы аб дзейнасці калектываў у мінулым годзе, паставяць перад імі задачы на сёлетні год. Таксама будзе абмеркавана выкананне калектыўных дагавароў, унесены змяненні і дапаўненні ў дзеючыя, прынятыя новыя калектыўныя дакументы.
БАЦЬКІ І ДЗЕЦІ
У мінулым годзе бацькамі, нараджэнне дзяцей якіх было зарэгістравана ў загсе і сельвыканкамах раёна, сталі 261 грамадзянін Рэспублікі Беларусь і чатыры іншаземныя падданыя, у тым ліку два грамадзяніны Расійскай федэрацыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>