На варце законнасці

У адпаведнасці з Законам «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь» першараднымі яе задачамі з’яўляюцца забеспячэнне вяршэнства закона, умацаванне законнасці ў дзейнасці суб’ектаў гаспадарання, устаноў, арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, у жыцці радавых грамадзян. Пракуратура Лепельскага раёна ўкамплектавана прафесійнымі, юрыдычна пісьменнымі, ініцыятыўнымі работнікамі, якія стаяць на варце правоў і законных інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы.

Узначальвае калектыў пракуратуры пракурор раёна малодшы саветнік юстыцыі Віктар Фёдаравіч Палхоўскі, які з 2000 года праходзіць службу ў органах пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

Значны вопыт працы дазваляе яму своечасова і дзейсна рэагаваць на любыя парушэнні патрабаванняў заканадаўства ва ўсіх сферах жыццядзейнасці раёна. Адным з асноўных напрамкаў працы Віктара Фёдаравіча, акрамя ажыццяўлення агульнага кіраўніцтва дзейнасцю ўстановы, з’яўляецца нагляд за выкананнем заканадаўства органамі ўнутраных спраў. Віктар Фёдаравіч карыстаецца заслужанай павагай у калектыве.

Пасаду намесніка пракурора раёна займае юрыст 1 класа Міхаіл Аляксандравіч Пацееў, які службу ў органах пракуратуры пачынаў у 2004 годзе з пасады памочніка пракурора Бешанковіцкага раёна, працаваў памочнікам і старшым памочнікам пракурора Талачынскага раёна, а з жніўня 2010 г. праходзіць службу на цяперашняй пасадзе, ажыццяўляе пракурорскі нагляд за выкананнем заканадаўства суб’ектамі гаспадарання, грамадзянамі, а таксама за захаваннем заканадаўства аб непаўналетніх. Любыя парушэнні патрабаванняў не застаюцца па-за яго ўвагай. Пры гэтым якасць актаў пракурорскага рэагавання на парушэнні законнасці лічыць універсальным і эфектыўным спосабам забеспячэння вяршэнства Закона.

На старшага памочніка пракурора юрыста другога  класа Ігара Міхайлавіча Макарэвіча ўскладзены абавязкі па наглядзе за адпаведнасцю патрабаванням заканадаўства рашэнняў суда раёна па крымінальных і грамадзянскіх справах, а таксама за законнасцю пры іх выкананні. Падтрымліваючы дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальных справах, удзельнічаючы ў разглядзе судом грамадзянскіх спраў, Ігар Міхайлавіч пастаянна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі. Да яго меркавання прыслухоўваюцца суддзі, абаронцы, прадстаўнікі бакоў, іншыя ўдзельнікі судовых працэсаў.

Вось ужо 5 гадоў працуе следчым пракуратуры юрыст другога класа Дзяніс Аляксандравіч Журко, расследуе крымінальныя справы, якія ўяўляюць найбольшую грамадскую небяспеку. Па выніках працы за 2009 год Дзяніс Аляксандравіч быў прызнаны лепшым следчым пракуратуры Віцебскай вобласці.

Арганічна ўпісаўся ў калектыў і стажор на пасадзе памочніка пракурора раёна Аркадзь Васільевіч Дзмідавец, які мае надзейную тэарэтычную падрыхтоўку, набывае практычныя навыкі ва ўсіх сферах пракурорскага нагляду.

Добрасумленнасць і вопыт загадчыка канцылярыі Людмілы Васільеўны Вайцяхоўскай з’яўляюцца залогам ідэальнага парадку ў справаводстве пракуратуры.

Універсальнасць паўнамоцтваў пракуратуры, іх усеабдымны характар патрабуюць ад  работнікаў значнай канцэнтрацыі фізічных і маральных сіл, інтэлектуальных здольнасцяў, кампетэнтнасці, самадысцыпліны, дазваляюць якасна вырашаць пастаўленыя задачы.

 М. АЛЯКСАНДРАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>