Гарызонты стварэння

У прамысловым комплексе раёна тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі ў фактычных цэнах з улікам давальніцкай сыравіны за 11 месяцаў мінулага года склаў 170,9 працэнта да студзеня — лістапада 2010 года  пры заданні 127 працэнтаў. Прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах выраблена на 512,7 мільярда рублёў.

У філіяле “Лепельскі” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт” тэмп росту аб’ёмаў прамысловай прадукцыі павялічаны да адпаведнага перыяду 2010 года ў 2,4 раза пры заданні 150 працэнтаў.

Павялічылася вытворчасць цэльнамалочнай прадукцыі, сухога абястлушчанага малака, масла з малака каровы, сыроў тлустых, кандытарскіх вырабаў, камбікармоў і касцюмаў (спецвопраткі).

Аб’ём інавацыйнай прадукцыі за 11 месяцаў бягучага года ў цэлым па раёне склаў 171,6 мільярда рублёў, або 35,9 працэнта ад агульнага аб’ёму адгружанай прадукцыі. Так, ААТ “Лепельскі малочнакансервавы камбінат” адгружана 4640 тон сухога цэльнага малака з вітамінамі А і Д.

ААТ “Лепельскі рамонтна-механічны завод” засвоена вытворчасць камплектаў механізаваных установак для згортвання і разгортвання рукавоў. Таварыствам выраблена дадзенай прадукцыі на 205 мільёнаў рублёў, удзельная вага якой склала ў агульным аб’ёме 2,8 працэнта адгружанай прадукцыі.

За 11 месяцаў бягучага года на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы накіравана 129,8 мільярда рублёў інвестыцый (89,3 працэнта да ўзроўню мінулага года), з іх падначаленымі райвыканкаму арганізацыямі —78,7 мільярда рублёў (101,8 працэнта).

Значнага вытворчага ўзроўню ўдалося дасягнуць і работнікам ААТ “Лепельскі МКК”. На прадпрыемстве завершаны інвестыцыйныя праекты “Мадэрні­зацыя сушыльнай вытворчасці”, “Тэхнічнае перааснашчэнне МТФ СВФ “Заазер’е” ў вёсцы Поплаўкі. Вядзецца будаўніцтва будынка для вырошчвання цялушак СВФ “Заазер’е”. Працягваецца тэхнічнае перааснашчэнне камбіната. Значны аб’ём інвестыцый у асноўны капітал накіраваны філіялам “Лепельскі ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”, дзе працягваецца мадэрнізацыя  камбікормавай вытворчасці, пабудаваны склад гатовай прадукцыі, вядзецца будаўніцтва племпрадуктара ў вёсцы Забалацце на чатыры тысячы галоў свіней.

У філіяле  “Лепельскі хлебазавод” РУВП “Віцебск­хлебпрам” працягваецца замена старога абсталявання.

Створана новае прадпрыемства на вытворчых плошчах ААТ “Лепельпрамшвеймэбля”. На замежным прыватным вытворчым унітарным прадпрыемстве “Глясгал” плануецца пачаць рэалізацыю інвестыцыйнага праекта “Стварэнне вытворчасці рэзкі і расфасоўкі медыцынскай паперы”. Абсталяванне завезена, вядзецца мантаж.

Экспарт тавараў ажыццяўляўся больш, чым у 12 краін свету, у тым ліку новыя пастаўкі арганізаваны ў Азербайджан, Бельгію, Манголію, Польшчу, Нідэрланды і Францыю. Экспартаваліся сухое малако, сметанковае масла, сыры цвёрдыя, прадукты спартыўнага харчавання, швейныя вырабы, расколатыя лесаматэрыялы, калы ацыліндраваныя і піламатэрыялы.

Далейшае развіццё атрымала сетка прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання. У канцы снежня райспажыўтаварыствам у Лепелі, па вуліцы Данукалава, адкрыты магазін гандлёвай плошчай 220 квадратных метраў, а ў вёсцы Заслонава — кафэ на 85 пасадачных месцаў. Два магазіны адкрыты КУВП “Бароўка” і адзін — РДУП “Лепельскі электрамеханічны завод”. Дзевяць аб’ектаў гандлю адкрыты прыватнымі суб’ектамі гаспадарання.

У 2012 годзе работа аргані­зацый рознічнага гандлю і грамадскага харчавання бу­дзе накіравана на стабільнае забеспячэнне плацежаздольнага попыту насельніцтва высакаякаснымі таварамі, пашырэнне іх асартыменту пры высокім узроўні абслугоўвання. З мэтай набліжэння тавару да пакупніка працягваюцца развіццё дробнарознічнай гандлёвай сеткі, правядзенне кірмашоў, выстаў-продажаў, рэкламных акцый, будуць прымацца іншыя меры, накіраваныя на актывізацыю попыту насельніцтва. Тэмп росту рознічнага таваразвароту праз усе каналы рэалізацыі складзе 106 працэнтаў.

Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ў сту­дзені — лістападзе мінулага года ў раёне склала 118,8 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года, у тым ліку прадукцыі раслінаводства — 129,4 працэнта, жывёлагадоўлі — 112,3 працэнта.

Найбольшы тэмп росту валавой прадукцыі дасягнуты ў ДСГУ “Лепельская сортавыпрабавальная станцыя” — 161 працэнт, ААТ “Лядна” — 134,3 працэнта, ААТ “Чарэйшчына” — 130,3 працэнта.

У мінулым годзе намалочана 40 тысяч тон збожжа ў бункернай вазе, што на 15,2 тысячы тон больш за ўзровень 2010 года. Ураджайнасць збожжавых і зернебабовых культур склала 30,2 цэнтнера з гектара супраць 20 цэнтнераў з гектара ў 2010 годзе. Дзяржаве прададзена чатыры тысячы 820 тон збожжа, дзяржзаказ выкананы на 100,4 працэнта.

У бягучым годзе намалочана 2161 тона масланасення рапсу, што больш узроўню 2010 года на 553 тоны. Ура­джайнасць склала 14,5 цэнтнера з гектара.

Вырошчванне бульбы ў мінулым годзе праводзілася на плошчы 310 гектараў. Валавы збор “другога хлеба” склаў 4887 тон, што ў два разы больш за 2010 го­д. Сярэдняя ўраджайнасць па раёне склала 158 цэнтнераў з гектара, а ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Чарэйшчына” — 162 цэнтнеры з гектара.

Умацавалася і кармавая база сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У гэтым годзе нарыхтавана 41,9 тысячы тон кармавых адзінак травяных кармоў, у тым ліку на ўмоўную галаву — 33,1 цэнтнера кармавых адзінак, што на 5,3 цэнтнера больш за мінулы год.

За 11 месяцаў мінулага года сельгаспрадпрыемствамі раёна атрымана 62,7 мільярда рублёў выручкі, што на 199 працэнтаў вышэй узроўню мінулага года. Рост выручкі дасягнуты ў асноўным за лік павелічэння аб’ёмаў рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі. За 11 месяцаў мінулага года прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу раёна атрымана 10,6 мільярда рублёў прыбытку супраць 3,7 мільярда рублёў у 2010 го­дзе. Рэнтабельнасць ад рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі склала 9,2 працэнта.

Пільную ўвагу ў сваёй справаздачы старшыня райвыканкама Пётр Шыкшнян засяродзіў на забяспечанасці жыллём — галоўнай умове нармальнага жыцця чалавека. За 11 месяцаў мінулага года ўведзена ў эксплуатацыю жылых памяшканняў агульнай плошчай 16112 квадратных метраў.

За студзень — лістапад мінулага года індывідуальнымі забудоўшчыкамі зда­дзена жылых дамоў агульнай плошчай 5048 квадратных метраў. Уведзены ў эксплуатацыю 40-кватэрны жылы дом па вуліцы Інтэрнацыянальная, шэсць адна­кватэрных жылых дамоў у Старым Лепелі і аднакватэрны жылы дом у Забаенні.

Такім чынам удакладненая праграма па ўводу жылых дамоў у эксплуатацыю (19 тысяч квадратных метраў) будзе выканана.

Праведзены работы па капі­тальным і бягучым рамонце даху (у тым ліку з заменай мяккага даху на скатны), па замене аконных блокаў на цеплазберагальныя, замене сетак цепла-, водазабеспячэння і водаадвядзення, работы па ўмацаванні канструктыўных сістэм агароджы балконаў, умацаванні фундаментаў і цеплавой мадэрнізацыі ў 53 дамах. Агульная сума затрат на рамонт жыллёвага фонду склала два мільярды 600 мільёнаў рублёў.

Адрамантаваны ўсе кацельні. Заменена больш за пяць кіламетраў цеплатрас на агульную суму тры мільярды 264 мільёны рублёў. Выкананы работы па бягучым абслугоўванні і рамонце артэзіянскіх свідравін на агульную суму 96,2 мільёна рублёў. Пракладзена больш за два кіламетры новага водаправода, што дазволіла падключыць да цэнтральнага водаправода прыватныя дамы па завулку 2-гі Полацкі і вуліцы Азёрная. Заменена тры кіламетры водаправодных сетак, устаноўлена 152 прыборы ўліку спажывання вады на суму 13 мільёнаў рублёў. Праведзены рамонт 96 водаразборных калонак, набліжаюцца да завяршэння работы па ўводу ў эксплуатацыю станцыі абезжалезвання вады ў вёсцы Бароўка.

Зманціраваны 20 новых свяцільняў вулічнага асвятлення. На энергаэфектыўныя заменены 35 вулічных ліхтароў і 550 — у пад’ездах шматкватэрных жылых дамоў.

На добраўпарадкаванне сельскіх населеных пунктаў у бюджэтах сельсаветаў у бягучым годзе прадугле­джваліся сродкі ў суме 100 мільёнаў рублёў, на дарожна-маставыя работы — 442,2 мільёна рублёў.

Работнікамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праведзена абследаванне ўмоў жыцця ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, сем’яў франтавікоў, якія загінулі, адзінокіх састарэлых грамадзян. Па матэрыялах абследаванняў распрацаваны і зацверджаны мерапрыемствы па задавальненні жыццёва важных запытаў названай катэгорыі грама­дзян. Сумесна з сельвыканкамамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі названай катэгорыі грамадзян праводзіцца рамонт печаў, электраправодкі, жылля, аказваецца дапамога ў апрацоўцы прысядзібных участкаў, рамонце і ўстаноўцы агаро­джы, набыцці паліва, устаноўцы пажараапавяшчальнікаў.

За мінулы год малазабяспечанай катэгорыі грама­дзян і людзям, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аказана матэрыяльная дапамога (231 грамадзяніну) на суму 40 мільёнаў рублёў.

У санаторыях і прафілакторыях палепшылі сваё здароўе шэсць пенсіянераў — былых вязняў нацызму. Трое чалавек паступіла ў дамы-інтэрнаты. Выплачана кампенсацыя 69 інвалідам за нявыкарыстаныя санаторныя пуцёўкі на суму 24,1 мільёна рублёў. На медыка-сацыяльныя койкі памешчана 25 чалавек.

На сесіі раённага Савета дэпутатаў былі разгледжаны і іншыя актуальныя пытанні, па кожным з якіх прыняты адпаведныя рашэнні.

Падрыхтавала

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>