Як паведамілі на Лепельскай раённай метэастанцыі, у лістападзе назіраўся надыход зімы з усімі належнымі атрыбутамі

63528671798   Як паведамілі на Лепельскай раённай метэастанцыі, у лістападзе назіраўся надыход зімы з усімі належнымі атрыбутамі: марозам, снегам, завеямі. Гэтыя абставіны асабліва радуюць на фоне мінулых гадоў, калі надыходу сапраўднага зімняга надвор’я заміналі шматлікія адлігі і пацяпленні. Сёлета сярэднямесячная тэмпература паветра апусцілася да -0,80С. Пры гэтым паказчык, паводле шматгадовых назіранняў, якія вядуцца з 1955 года, — нуль градусаў.
Самая нізкая сярэднямесячная тэмпература паветра была зафіксавана ў 1987 годзе — мінус сем градусаў. Самым жа цёплым быў лістапад 1996 года, калі тэмпература склала +40С.
Абсалютны рэкорд цеплыні належыць 1968 году. Тады, другога лістапада, паветра прагрэлася да +150С. Рэкорд холаду прыпаў на ноч з 25 на 26 лістапада 1965 года, калі тэмпература ўпала да -230С.
На працягу лістапада сёлета выпала 87 міліметраў ападкаў, што больш як напалову перавышае норму паводле шматгадовых назіранняў (53 мм). На працягу месяца выпадалі дажджы, зямлю закрывала снегам, пад час адліг ён раставаў. Напрыканцы месяца снегавое покрыва зноў закрыла палеткі.
Аднак самым мокрым быў лістапад 2013 года, калі выпала 109 міліметраў ападкаў — дзве месячныя нормы. Самым жа сухім стаў лістапад 1993 года, калі за месяц выпала менш чым адзін міліметр ападкаў.
У пачатку снежня надвор’е характарызуецца няўстойлівасцю, калі цёплыя дні, адліга змяняюцца замаразкамі. Такая сітуацыя можа негатыўным чынам паўплываць на перазімоўку азімых культур, у першую чаргу азімага рапсу.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>