“Родны кут”

Значнай падзеяй для жыхароў раёна стала адкрыццё магазіна “Родны кут” у памяшканні былой сталовай. Задоўга да ўрачыстага адкрыцця ля магазіна сабралася шмат наведвальнікаў, якім вельмі хацелася зрабіць пакупкі ў перадсвяточны дзень.

Прыемным сюрпрызам для ўсіх стала з’яўленне Дзеда Мароза і Снягурачкі, якія сустрэлі ўсіх вершаванымі радкамі. Цёпла прыві­таў усіх гасцей, расказаў аб удасканаленні гандлёвага абслугоўвання

раёна намеснік старшыні райвыканкама Віталь Дзмітрыеў. З найлепшымі пажаданнямі да пакупнікоў звярнуўся старшыня Лепельскага райспажыўтаварыства Рыгор Стош.

Пад бадзёрыя апладысменты ўсіх прысутных Віталь Васільевіч Дзмітрыеў, Рыгор Мікалаевіч Стош перарэзалі чырвоную стужку і запрасілі пакупнікоў у гандлёвую залу. Нікога не пакінуў раўнадушным момант, калі старшыня райспажыўтаварыства Рыгор Стош уручыў сімвалічны ключ ад магазіна яго загадчыцы Алене Каваленка.

Літаральна за некалькі хвілін гандлёвая зала напоўнілася пакупнікамі. Лепяльчане з цікавасцю падыходзілі да шыкоўных вітрын і знаёміліся з прапануемым асартыментам тавараў. Вялікі выбар мясных, малочных, кулінарных, вінна-гарэлачных вырабаў, паўфабрыкатаў, цукерак — проста вочы разбягаліся ад шэрага прапануемых тавараў, і ніхто з наведвальнікаў не пакідаў магазін без пакупкі.

Кожны з гасцей мог стаць удзельнікам спецыяльнай акцыі “З клопатам аб вас”, у рамках якой алей, зялёны гарошак, муку і макаронныя вырабы можна было набыць з 10-працэнтнай скідкай.

— Асаблівасць гэтага магазіна ў тым, што гандлёвая надбаўка на ўсе віды тавараў мінімальная — 12 працэнтаў; у іншых мага­зінах — ад 18 да 30 працэнтаў, — каменціруе першы намеснік старшыні райспажыўтаварыства Таццяна Камека. — Пры абслугоўванні пакупнікоў выкарыстоўваецца камп’ютарызаваная, аўтаматызаваная сістэма.

На правядзенне рамонтных работ усяго было затрачана адзін мільярд 400 мільёнаў рублёў, у тым ліку 495 мільёнаў — на набыццё хала­дзільнага абсталявання, 220 мільёнаў — на ўстаноўку відэаназірання, гукавога суправа­джэння продажу, супрацькрадзежнай сістэмы, 45 мільёнаў было затрачана на выраб рэкламы.

Спадзяёмся, што магазін зможа цалкам задаволіць патрэбы пакупнікоў, і колькасць наведвальнікаў будзе толькі ўзрастаць.

— У “Родным куце” я набыла ўсё, што патрэбна да святочнага стала, — дзеліцца пакупніца Галіна Мацкевіч. — У параўнанні з іншымі магазінамі кошт тавараў тут ніжэй, таму ад душы раю наведаць яго ўсім жыхарам раёна.

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.

 На здымку: шпарка ідзе гандаль у новым магазіне.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>