Парад Дзедаў Марозаў і Снягурачак

25 снежня Лепель ператварыўся ў незвычайную, чароўную казку. А дванаццатай га­дзіне ля райваенкамата пачаўся парад Дзедаў Марозаў і Снягурачак ад усіх гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў. Для таго, каб паглядзець на гэта цудоўнае відовішча, на гарадскіх вуліцах сабраліся і дарослыя, і дзеці.

Усім узнімалі настрой бадзёрыя акорды навагодніх песень у выкананні духавога аркестра Заслонаўскага ваеннага гарнізона.

За аркестрам у конным вазку ехалі на свята Дзед Мароз і Снягурачка, двое коннікаў. У акружэнні казачных персанажаў — прыгажуні-матрошкі і вясёлых клоўнаў —  уздоўж вуліцы Інтэрнацыянальнай ішлі ў стройнай калоне Дзеды Марозы і Снягурачкі. Ролі калядоўшчыкаў выдатна выканалі работнікі дзіцячай школы мастацтваў, якія спявалі вясёлыя навагоднія песні пад гармонік. Святочная калона рушыла на гарадскую плошчу, дзе была падрыхтавана яркая забаўляльная праграма. Дзеды Марозы і Снягурачкі выступілі з цёплымі словамі віншаванняў ад імя сваіх працоўных калектываў. Бадзёрыя акорды песень, запальваючыя рытмы танцаў нікому не далі сумаваць. У гэты святочны дзень кожны паверыў у светлую казку, дзе здзяйсняюцца ўсе жаданні і збываюцца запаветныя мары.

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>