Падарылі радасць

  Напярэдадні Дня інвалідаў работнікі Старалядненскага сельскага Дома культуры наведалі пажылых людзей — інвалідаў першай групы, якія пражываюць на тэрыторыі ААТ “Лядна”. Прыемныя сюрпрызы былі падрыхтаваны для Рыгора Васільевіча Шалака з вёскі Казіншчына, Усцінні Пятроўны Сільвановіч з вёскі Слабодка, Ганны Васільеўны Быхавец з Ірынполля і Ніны Андрэеўны Яршовай з вёскі Рассвет.

 Кожнаму з пажылых людзей быў уручаны салодкі падарунак. Нікога не пакінулі раўнадушным шчымлівыя гукі папулярных песень. Цёплыя словы артыстаў, іх шчырыя пажаданні і прыемная музыка дапамаглі вяскоўцам хоць на некаторы час забыць аб сваіх цяжкасцях і падарылі шмат незабыўных хвілін.

ПЕШАХОДНАЯ ДАРОЖКА

 У Лепелі па вуліцы Барысаўскі тракт рабочыя ПМС ладкуюць з аднаго боку праезнай часткі асфальтаваную дарожку для пешаходаў з устаноўкай бетонных бардзюраў. Найперш абуладкоў­ваецца адрэзак ад вуліцы Войкава да вуліцы Чапаева.

Клуб маладой сям’і

 Клуб маладой сям’і будзе адкрыты на базе Старалядненскага сельскага Дома культуры ў студзені 2012 года  па ініцыятыве дырэктара Ганны Белаглазавай. Для вясковых сем’яў клуб стаў сапраўдным падарункам. Вольны час мамы і таты змогуць цікава і змястоўна праводзіць разам са сваімі малышамі. Летам арганізуюцца паходы да возера, а зімой — лыжныя вандроўкі. Маладым сем’ям надоўга запомняцца цікавыя падарожжы ў лес ля вёскі Залучына, зімовая вандроўка да возера Бобрыца. Ля будынка школы і Дома культуры зімой заліваюцца каткі, на якіх з задавальненнем бавяць час і дарослыя, і дзеці.

Сёлета для Клуба былі набыты велатрэнажоры, разнастайны спартыўны інвентар. У той час, як бацькі змогуць займацца фізічнымі практыкаваннямі, праводзіць час за настольнымі гульнямі, для дзяцей будзе арганізаваны прагляд мастацкіх фільмаў і мультфільмаў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>