Рэцэптура хлеба

Цікавіць рэцэптура лепельскага хлеба.

 Надзея Дзёмка,  лепяльчанка.

 Лепельскі хлебазавод пастаўляе ў продаж хлеб толькі па заяўках, якія дасылаюць на прадпрыемства гандлёвыя аргані­зацыі і прыватныя прадпрымальнікі. Цяпер у суткі выпякаецца і завозіцца ў гандлёвыя кропкі ў сярэднім 7 — 9 тон свежага смачнага вырабу павышанага попыту.

Рэцэптура на кожны від хлеба асобна зацвярджаецца Дэпартаментам хлебапрадуктаў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання па ўзгадненні з дзяржаўнай установай “Рэспублі­канскі цэнтр гігіены, эпі­дэміялогіі і грамадскага здароўя”. Мы зацікаўлены ў прадстаўленні падрабязнай інфармацыі аб саставе вырабляемага прадукту для больш поў­нага задавальнення самых разнастайных пажаданняў і густаў спажыўцоў. На нашых вырабах, якія паступаюць у продаж ва ўпакоўцы, указваюцца ўсе такія звесткі. Пры адсутнасці іх такую інфармацыю можна атрымаць непасрэдна ў магазіне або ў лабараторыі прадпрыемства. Скажам, буханка заварнога духмянага хлеба “Білеўскі” па 0,9 кілаграма. Пры выпечцы выкарыстоўваюцца мука сеяная ржаная і пшанічная першага гатунку, дрожжы хлебапякарныя прэсаваныя, соль харчовая ёдаваная, каляндра.

На прадпрыемстве выпякаюцца і дыетычныя вырабы, да ліку якіх, у прыватнасці, адносіцца хлеб іржаны з аўсянай мукой. У састаў прадукту ўвахо­дзяць мука ржаная сеяная, аўсяная і пшанічная першага гатунку, солад, квас “Ячменны” з дабаўленнем цукру-пяску.

Трэба адзначыць, што чым таннейшы кошт хлеба, тым менш утрымліваецца ў ім розных кампанентаў.

 Антаніна БЕЛЬСКАЯ, в. а. начальніка лабараторыі хлебазавода.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>