Почему в Лепельском районе используют реагенты против гололеда, которые вызывают коррозию авто?

ice_roadУ філіяле “ДЭУ №37” РУП “Віцебскаўтадар” зараз маецца ў наяўнасці для папярэджання галалёдзіцы, прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў больш за дзевяць тысяч тон пясчана-солевай сумесі і 1400 тон солі. Гэта ў асноўным адходы вытворчасці калійных угнаенняў у Салігорску, таму яны каштуюць адносна нядорага, зручныя і эфектыўныя ў выкарыстанні на аўтамагістралях. Праўда, такія супрацьгалалёдныя матэрыялы вельмі агрэсіўныя па ўздзеянні на паверхні кузаваў, іншыя металічныя часткі аўтамашын. Як паведаміў галоўны інжынер ДЭУ №37 Ігар Гардзееў, напрыклад, у Швецыі для лепшага счаплення гумавых колаў аўтамабіляў з асфальтабетонным пакрыццём дарог, актыўнага супрацьдзеяння галалёдзіцы выкарыстоўваюць яшчэ і гранітную крошку, якая здабываецца ў гэтай краіне ў вялікіх аб’ёмах у гарах Скандынавіі, таму яна даступная па цане для мясцовых дарожнікаў. А для Беларусі, якая бедная на залежы прыродных выкапняў, у тым ліку і на граніт, выкарыстанне гэтага матэрыялу па фінансавых прычынах немагчымае.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>