Сучасныя тэхналогіі ў дзейнасці тэрыторый

На базе ДПУ “Бярэзінскі біясферны запаведнік” адбыўся рабочы семінар супрацоўнікаў навуковых аддзелаў запаведніка і Нацыянальнага парку “Нарачанскі” на тэму “Сучасныя тэхналогіі ў дзейнасці тэрыторый, якія асабліва ахоўваюцца: геаінфармацыйныя сістэмы — вынікі і вопыт работы”. Абмеркавалі выкананне мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы аб распрацоўцы эксперыментальнай геаінфармацыйнай сістэмы спадарожнікавага маніторынгу балот з мэтай іх аховы і ўзнаўлення ва ўмовах інтэнсіўнага антрапагеннага ўздзеяння, іншыя актуальныя праблемы прыродаахоўнай дзейнасці. Удзельнікі семінара азнаёміліся з навуковым абсталяваннем, праграмным забеспячэннем, узроўнем кваліфікацыі спецыялістаў, наведалі аб’екты экалагічнай асветы і турызму на цэнтральнай сядзібе запаведніка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>