Як паведаміла кіраўнік раённай метэастанцыі Таццяна Каласоўская, шостага і сёмага лістапада праз Лепельшчыну прайшлі моцныя цыклоны

img_0604 Як паведаміла кіраўнік раённай метэастанцыі Таццяна Каласоўская, шостага і сёмага лістапада праз Лепельшчыну прайшлі моцныя цыклоны і атмасферныя франты, якія і прынеслі ападкі ў выглядзе снегу. На роўных месцах вышыня снегавога покрыва дасягала 15 сантыметраў, і гэта з улікам таго, што пры пацяпленнях і плюсавых тэмпературах снег падтайваў. На паветраных электрычных кабелях, галінах дрэў і іншых канструкцыях назіраліся наліпанні мокрага снегу дыяметрам да 10-12 міліметраў.
Шостага лістапада выпала 19 міліметраў ападкаў, на наступны дзень — яшчэ восем, а ўсяго за чатыры дні з чацвёртага па сёмага лістапада выпала 32 міліметры ападкаў, што складае дзве дэкадныя нормы.
Пасля маласнежных зімаў апошніх гадоў такія снегапады могуць здавацца анамальнымі, аднак, згодна са шматгадовымі назіраннямі, такая сітуацыя з’яўляецца нармальнай. За больш як сто гадоў метэаролагі неаднаразова назіралі выпадзенне першага вялікага снегу ў лістападзе.
Вельмі верагодна, што ў бліжэйшыя дні большая частка снегавога покрыва растае. Паколькі глеба яшчэ не надта прамерзла, вада ўпітаецца ў зямлю, павялічыць запасы. З 11 лістапада чакаецца паступовае зніжэнне тэмпературы, пераход да ўстойліва адмоўных паказчыкаў. А што будзе далей — пакажа “нябесная канцылярыя”.
Васіль МАТЫРКА.

Фота аўтара.

img_0602

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>