Жыхарка вёскі Чарэйшчына Лепельскага раёна, як заўсёды, на ноч, перад тым, як класціся спаць, агледзела гаспадарку

kk2Жыхарка вёскі Чарэйшчына, як заўсёды, на ноч, перад тым, як класціся спаць, агледзела гаспадарку: дзверы і брамы былі зачыненыя, кладоўка — пад замком. Няцяжка ўявіць, як яна была непрыемна ўражана і здзіўлена, калі раніцай убачыла, што навясны замок сарваны. Злодзей паквапіўся на інструмент — бензапілу і шрубавёрт, ацэнены ў 1100 рублёў.
Аналагічны выпадак адбыўся ў Лепелі па вуліцы Полацкі тракт. Двое мужчын трымаюць па суседстве гаражы. За адну ноч іх пачысціў нейкі злодзей, знёс інструменты на 650 рублёў — бензатрымер і бензапілу. Зламыснік сарваў навясныя замкі і пранік у памяшканні.
У міліцыю звярнуўся жыхар Бабруйска, дырэктар прыватнага прадпрыемства “Горадтэхбуд”, з заявай аб тым, што днём з гаража будаўнічага аб’екта, размешчанага на тэрыторыі часці ў вёсцы Заслонава, украдзены электраінструменты на 345 рублёў. Супрацоўнікі аддзялення крымінальнага вышуку выявілі, што да крадзяжу мае прамое дачыненне работнік гэтага ж прадпрыемства, жыхар Заслонава, 1983 года нараджэння. Супраць яго ўзбуджана крымінальная справа, украдзенае вернута.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>