Міністэрствам унутраных спраў праводзіцца конкурс на лепшы літаратурны, мастацкі і музычны твор

Міністэрствам унутраных спраў праводзіцца конкурс на лепшы літаратурны, мастацкі і музычны твор аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, прысвечаны 100-годдзю міліцыі. Для ўдзелу запрашаюцца творчыя саюзы і калектывы, рэдакцыі, а таксама асобныя аўтары, у тым ліку супрацоўнікі і члены іх сем’яў, ветэраны ўнутраных спраў.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “Лепшы малюнак “Міліцыя вачыма дзяцей”, “Лепшы твор выяўленчага мастацтва, прысвечаны беларускай міліцыі”, “Лепшая фотаработа аб беларускай міліцыі”. Юныя творцы маюць магчымасць праявіць сябе таксама ў намінацыях “Лепшы плакат (білборд) аб беларускай міліцыі”, “Лепшы літаратурна-мастацкі твор аб беларускай міліцыі ў прозе”, “Лепшы паэтычны твор, прысвечаны беларускай міліцыі” і “Лепшая песня аб беларускай міліцыі”.
Работу з абавязковай паметкай “На конкурс да 100-годдзя беларускай міліцыі” трэба накіраваць па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 16, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Цэнтр культурна-выхаваўчай работы.
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>