Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за злоўжыванне гарэлкай, іншыя правапарушэнні.

pressa_1158На пасяджэнні савета грамадскага пункта аховы правапарадку абмяркоўваліся паводзіны гараджан, якія былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за злоўжыванне гарэлкай, іншыя правапарушэнні.

Скажам, Аляксандр — чалавек ужо даволі сталага ўзросту, якому споўнілася больш за 50 гадоў. Ён інвалід трэцяй групы, нідзе не працуе. У ходзе асабістай спрэчкі, якая нечакана ўспыхнула на вуліцы Зялёная, Аляксандр не змог аказацца ў баку ад людзей, што гучна, моцна лямантуючы, на даволі высокіх танах высвятлялі адносіны між сабой. Слова за слова — і неяк зусім непрыкметна для сябе Аляксандр аказаўся ў цэнтры падзей, нанёс знявагу сваёй суседцы, за што быў пакараны штрафам. Аляксандр папярэджаны пра недапушчальнасць падобных паводзін у будучыні.
Жыхару горада Лепеля Юрыю па ўзросце больш за 25 гадоў. Здаецца, ён павінен ужо поўнасцю ўсведамляць свае ўчынікі. Тым не менш, яго затрымала міліцыя ў стане алкагольнага ап’янення на вуліцы Валадарскага каля магазіна “Капейка”. Неадэкватна сябе паводзіў, таму быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Юрый папярэджаны, што ў выпадку паўтарэння падобных паводзін да яго будуць прыменены больш строгія меры ўздзеяння.
Прыкладна такога ж маладога ўзросту і яшчэ адзін лепяльчанін Аляксей, які пражывае ў шматпавярховым жылым доме па вуліцы Калініна. Неяк ён згубіў ключ ад уваходных дзвярэй у пад’езд і на “падпітку” паспрабаваў трапіць у свой пад’езд праз казырок. Суседка выклікала міліцыю — Аляксея за такія нестандартныя паводзіны аштрафавалі. Хочацца спадзявацца, што вынесенае папярэджанне стане для Аляксея яшчэ адным вельмі важным урокам на будучыню, каб нарэшце назаўсёды “завязаць” з неабачлівымі, скандальнымі ўчынкамі.
Крыху больш за дваццаць гадоў споўнілася лепяльчаніну Мікіту, аднак ён сёлета ўмудрыўся ўжо двойчы “заляцець” у стане алкагольнага ап’янення. Першы раз быў затрыманы, калі спажываў спіртныя напоі на гарадскім пляжы, а другі — калі нецвярозы кіраваў легкавой аўтамашынай. У першым выпадку пакаранне склала дзве базавыя велічыні, у другім — аштрафаваны на 50 базавых велічынь і пазбаўлены права кіраваць транспартнымі сродкамі тэрмінам на тры гады. На жаль, Мікіта пакуль нідзе не працуе, хаця шукае сабе занятак, прымяненне сваім рукам. Разглядае нават магчымасць паехаць на заробкі ў Расію, каб разабрацца з даўгамі, вырашыць свае фінансавыя праблемы. Вынесенае саветам грамадскага пункта аховы правапарадку папярэджанне пойдзе Мікіту не на шкоду, а на карысць.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>