У Лепелі адбудзецца новы кірмаш

selhozjarmorkaУ суботу, 15 кастрычніка, у Лепелі, на тэрыторыі цэнтральнага базару і старой базарнай плошчы адбудзецца восеньскі кірмаш па продажы харчовых і нехарчовых тавараў. Чакаецца, што ўдзел у кірмашы прымуць такія прадпрыемствы, як Віцебскі мясакамбінат, “Віцебскія дываны”, “Элема”, “Світанак”, “Сцяг індустрыялізацыі” і іншыя. Прапановы ўдзелу накіраваны і ўсім прамысловым прадпрыемствам Лепеля, ААТ “Лепельскі МКК”, хлебазаводу, раённаму спажывецкаму таварыству. Для продажу прадукцыі запрашаюцца ўсе сельгасарганізацыі раёна, сялянскія фермерскія гаспадаркі, індывідуальныя вясковыя гаспадары.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>