Лепельскім філіялам прадпрыемства “Віцебскаблпаліва” насельніцтву рэалізавана 1178 тон торфабрыкету і 4448 кубічных метраў дроў

З пачатку года Лепельскім філіялам прадпрыемства “Віцебскаблпаліва” насельніцтву рэалізавана 1178 тон торфабрыкету і 4448 кубічных метраў дроў. Драўніна, па жаданнях пакупнікоў, можа быць прапанавана двухметровымі бярвеннямі, папілена на калодкі або ўвогуле пасечана і гатовая да спальвання ў печах і катлах. З набліжэннем ацяпляльнага сезона патэнцыйныя пакупнікі актывізаваліся, калі за май насельніцтву было рэалізавана каля 400 кубаметраў дроў, то ў жніўні і верасні — больш як па 800. Таму заказы зараз не паспяваюць выканаць адразу, а на працягу сямі — дзесяці дзён.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>