Літаральна на вачах прыгажэе Заслонаўскі яслі-сад.

sentyabr-2016-247-1Літаральна на вачах прыгажэе Заслонаўскі яслі-сад. Пакуль рабочыя КРБУП “Будаўнік” рупіліся непасрэдна ў будынку, работнікі райвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму, Горскага сельсавета прывялі да ладу прылеглую тэрыторыю.

— Замянілі плот, зрабілі новую каналізацыю, пафарбавалі фасад, спілавалі аварыйныя дрэвы, якія прадстаўлялі сабой небяспеку для малых дзяцей і г. д. З трох груп поўнасцю адрамантавалі адну, хутка будзе гатова другая. Дзякуй бацькам, якія з разуменнем ставяцца да часовых нязручнасцяў. Зараз мы будзем займацца добраўпарадкаваннем тэрыторыі — пасадзім некалькі відаў туй, — адзначыла Мая Скрабнеўская, якая часова выконвае абавязкі загадчыцы Заслонаўскага яслі-сада.
Пакуль размаўлялі, пад’ехала машына з саджанцамі дрэў. Намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак адмерыў неабходную адлегласць паміж дрэвамі. Віктар Уладзіміравіч патлумачыў, як правільна пачысціць карані ад пустазелля, пасадзіць тую ў яміну. Работа закіпела.
— Вельмі прыемна, што яслі-сад будзе прыгожым не толькі ўнутры, але і звонку. Як бы пафасна гэта не гучала, але дзеці — наша будучыня, і мы павінны пра іх клапаціцца, — сказала медыцынская сястра садка Вольга Крамянеўская.
Прыгожы і ўтульны садзік будуць наведваць каля сямідзесяці дзяцей.
Яўген МУДРЫ.
На здымку: наводзім прыгажосць разам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>