Больш за сто падлеткаў удзельнічалі ў “Лепельскай мілі”

Больш за сто падлеткаў удзельнічалі ў “Лепельскай мілі”. Вучні сярэдніх школ №1 і №3, гімназіі ім. І. М. Ерашова, Старалядненскай дзіцячы сад-сярэдняй школы, навучэнцы аграрна-тэхнічнага каледжа і прафліцэя прабеглі 577 метраў.

Сярод дзяўчат (узрост 13-14 год) прызавую тройку склалі вучаніцы СШ №1: трэцяе месца заняла Наталля Ладзік, другое — Ганна Лебедзева, першае — Вікторыя Іванова. Сярод хлопцаў таго ж узросту перамог Кірыл Дзямко (СШ №1), Ягор Правада (СШ №1) стаў другім, Дзяніс Мацюш (СШ №3) — трэцім.
Прызавая тройка дзяўчат 15-16-гадовага ўзросту выглядае наступным чынам: Дар’я Нікіціна — трэцяя (СШ №3), Таццяна Чарныш (Старалядненская школа) — другая, першай да фінішу прыйшла Ганна Ганчар (гімназія). У хлопцаў перамога за Яўгенам Кліманскім (гімназія), Яўген Зайцаў атрымаў “срэбра” (СШ №3), Улад Клундук (гімназія) — “бронзу”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>