У рамках Дня горада Лепеля адбыліся спаборніцтвы па ралі-спрынту

У рамках Дня горада адбыліся спаборніцтвы па ралі-спрынту. На этапе Кубка Рэспублікі Беларусь выступілі 11 экіпажаў. Перамогу ў класе Б-12 атрымаў тандэм Андрэя Галабародзькі і Таццяны Цырфа на “Міцубішы Лансэр EVO X”. У класе Б-11 першымі да фінішу прыехалі Юрый Семянчук і Міхаіл Мельнічэнка на “Форд Фіеста”. “Хонда Цывік” Андрэя Грынкевіча і Данііла Алтуф’ева перамагла ў класе Б-10. Не абышлося без сходаў. На спецучастку паміж Валовай Гарой і Окана вылецеў “Сітраен С2” Мікалая Цымінскага і Андрэя Новікава.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>