Першага верасня мы выправіліся ў сярэднюю школу №3 Лепеля

226Хутка праляцела лецейка. Здавалася, зусім нядаўна ты стаяў і цішком выціраў слёзы ў радах выпускнікоў, а зараз новыя, маладыя і ўпэўненыя ў сваіх сілах займаюць тваё месца. І калі раніцай ты ідзеш на працу, а на вуліцах твайго горада шмат прыгожых дзяўчат і хлопцаў, будзь упэўнены — першага верасня на двары.

А гэта заўсёды свята. І з гэтай нагоды мы выправіліся ў сярэднюю школу №3.
Адкрыў святочную вераснёўскую лінейку пажаданнямі добрай вучобы старшыня райвыканкама Барыс Яфрэмаў. Дырэктар Аляксандр Бруцкі-Сцямпкоўскі таксама павіншаваў усіх прысутных і настаўнікаў замежнай мовы Валянціну Лаганцову, Леанору Навуменка, Веру Лявонаву, Марыну Несцяронак, якія будуць працаваць у навучальным годзе.
Нарэшце з’яўляюцца пяцьдзясят сем малых, якія сядуць за парты першы раз у жыцці. У 1 “А” іх будзе вучыць Ірына Жарнасек, 1 “Б” — Таццяна Захарэнка, 1 “В” — Ала Захарынская. Было бачна, што першакласнікі хваляваліся, аднак свае вершы прачыталі без запінак.
227У навучэнцаў Крысціны Царовай і Мікалая Галінскага — ключ у чароўную і таямнічую краіну ведаў. Гэты ключ перадаюць выпускнікам Ангеліне Цяпловай і Дзмітрыю Жалейку. Яны адчыняюць школьныя дзверы для першакласнікаў. Вось такая незвычайная эстафета.
Намеснік начальніка РАНС Міхаіл Хацкевіч падарыў вучням кніжкі па бяспецы жыццядзейнасці.
Аляксей Крыўко і першакласніца Сафія Павец далі званок на першы ўрок “Нам свет завешчана берагчы”.
Якая галоўная задача школы? На маю думку, гэта не выхаванне “зубрылкі”, для якога галоўнае ў жыцці — сінусы і хімічныя формулы. А што галоўнае? Тэма першага ўрока падкажа адказ на пытанне. Берагчы наш свет, проста вырасці добрым чалавекам.
Яўген МУДРЫ.
На здымках: прывітальнае слова старшыні райвыканкама Барыса Яфрэмава; ключ ад краіны ведаў у руках першакласнікаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>