Лепель прыгажэе з кожным днём. Яшчэ адзін доказ — стварэнне зялёнай зоны каля ваенкамата

IMG_5875Наш горад прыгажэе з кожным днём. Яшчэ адзін доказ — стварэнне зялёнай зоны каля ваенкамата. Праведзеныя работы каменціруе намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак.
— На дзень горада мясцовая ўлада зрабіла падарунак да трэцяга верасня жыхарам. Па даручэнні старшыні райвыканкама Барыса Яфрэмава аб’ехалі горад і вырашылі добраўпарадкаваць тэрыторыю каля ваенкамата. Замянілі сто дваццаць метраў бардзюраў, знялі стары грунт, завезлі трыццаць машын зямлі, праклалі электрычныя лініі. Устанавілі сем каваных ліхтароў з энергазберагальнымі лямпамі. Кошт кожнага ліхтара — каля двух тысяч рублёў.
На тры тысячы дзвесце рублёў набыты хвойныя дрэвы: саджанцы заходняй туі “Смарагд”, жоўтай туі “Голдэн Смарагд”, ядлоўца “Блю Эрл”, шаравіднай туі “Даніка”. З поля ля вёскі Звязда прывезлі валуны вагой ад пяцісот кілаграмаў да адной тоны. Рупіліся работнікі КУВП ЖКГ “Лепель”, адзначу галоўнага інжынера Віктара Шалаева і кіраўніка работ па азяляненні і добраўпарадкаванні Таццяну Буйніцкую. Папрацавалі і работнікі сярэдніх школ №1 і №3.
— Віктар Уладзіміравіч, якія планы намецілі на будучыню?
— У бліжэйшы час плануем добраўпарадкаваць тэрыторыю каля Заслонаўскага яслі-сада Лепельскага раёна і яслі-сада №4 г.Лепеля. У будучым годзе правядзём азеляненне, паставім ліхтары ў скверы-помніку каля аўтавакзала.
На здымку: зялёная зона каля ваенкамата.
Гутарыў Яўген МУДРЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>