Дзеці — наша будучыня. І клопат пра іх — абавязак кожнага дарослага

Дзеці — наша будучыня. І клопат пра іх — абаваязак кожнага дарослага. Дарэчы, на Віцебшчыне з пачатку года ўчынена 27 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх адно дзіця загінула і 29 атрымалі траўмы. Пераважная большасць пацярпелых у аварыях былі дзецьмі-пешаходамі.

Дванаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак атрымалі траўмы ў якасці пасажыраў аўтатранспарту. Каля паловы з іх перавозіліся бацькамі без спецыяльных прылад для ўтрымання.
Сітуацыя няпростая. Заканчваюцца школьныя канікулы. Таму з мэтай прафілактыкі дзіцячага траўматызму па ўсёй нашай краіне з 25 жніўня па пятага верасня адбудуцца спецыяльныя мерапрыемствы «Увага — дзеці!». Інспектары ДАІ сумесна з супрацоўнікамі іншых службаў міліцыі выступяць на агульнашкольных лінейках, прысвечаных пачатку новага навучальнага года, правядуць навучальныя заняткі для непаўналетніх. У перадвыхадныя і выхадныя дні ў вызначаных месцах у гарадах і сельскай мясцовасці будзе ўзмоцнены кантроль за выкананнем правілаў дарожнага руху. У вячэрні і начны часы будзе наладжаны кантроль за выкарыстаннем пешаходамі і веласіпедыстамі святлозваротных элементаў.
Першае маё слова да дарослых. Прывучайце сваіх дзяцей да дарожнай дысцыпліны, выхоўвайце ў іх пачуццё асцярогі пры пераходзе праезнай часткі! А кіроўцы абавязаны таксама быць вельмі асцярожнымі і ўважлівымі пры праездзе міма дзіцячых пляцовак, прыпынкаў грамадскага транспарту, дзіцячых устаноў адукацыі. У адпаведнасці з пунктам 166.9 ПДР у перыяд правядзення Мiнiстэрствам унутраных спраў рэспубліканскіх спецыяльных комплексных мерапрыемстваў па захаванні бяспекі дарожнага руху ў светлы час сутак пры перамяшчэнні на транспартных сродках павінны быць уключаны блізкае святло фар або дзённыя хадавыя агні.
Валерый ЛЕШЧАНОК,
інспектар АДАІ РАУС маёр міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>