Праводзіцца капітальны рамонт вуліцы Валадарскага. Пакуль што вядуцца работы, ёсць нязручнасці і для кіроўцаў аўтатранспарту, і для пешаходаў

У рэдакцыю звярнулася лепяльчанка Таццяна Пшонка з наступным пытаннем:
— Праводзіцца капітальны рамонт вуліцы Валадарскага. Пакуль што вядуцца работы, ёсць нязручнасці і для кіроўцаў аўтатранспарту, і для пешаходаў. З імі можна мірыцца, бо ў канчатковым выніку карысць будзе для ўсіх. Аднак мяне цікавіць наступнае.

Па цотным баку вуліцы робіцца тратуар, выкладваецца пліткай. Аднак каля заезду ў гаражы ля цэнтра банкаўскіх паслуг ААТ “Белаграпрамбанк” бардзюр не апускаецца, вышыня яго застаецца каля 15 сантыметраў. Для маці з дзіцячымі каляскамі, інвалідаў такі перапад вышыні можа стаць непераадольнай перашкодай. Ды і заезд на тратуар насупраць, непасрэдна перад банкаўскай установай, таксама высокі. Часам даводзіцца прасіць дапамогі ў прахожых.
Пытанне пераадрасавалі начальніку ўчастка КУВП ЖКГ “Лепель” Сяргею Буйніцкаму. Той адказаў:
— Паднятае Таццянай пытанне вельмі важнае. Тым больш, што ў Лепелі паступова рэалізуецца праграма па стварэнні безбар’ернага асяроддзя. У рамках капрамонту вуліцы Валадарскага прадугледжана некалькі захадаў. Па-першае, як многія лепяльчане ўжо маглі заўважыць, пры ўсталяванні бардзюрнага агароджвання, будаўніцтве тратуара ўзровень бардзюраў зніжаецца. Паводле новага “безбар’ернага” нарматыву ў месцах выезду з двароў, заездаў на тратуары вышыня бардзюрных блокаў, камянёў не павінна перавышаць пяць сантыметраў ад узроўню асфальтавага пакрыцця праезнай часткі. Гэты нарматыў мы вытрымліваем.
Што датычыцца заезду ля гаражоў, паведамляю, што ў праекце прадугледжана ўкладка асфальтавага пакрыцця. Пасля гэтага вышыня бардзюра значна зменшыцца. Калі ж яна будзе заставацца занадта высокай, можна будзе з асфальту да тратуара дарабіць невялікі пандус, каб прывесці пад’ём да нарматыўнага ўзроўню. Будзе перароблены і заезд на тратуар перад установай банка. Плануецца два метры тратуара перарабіць, каб яго панізіць да нарматыўных пяці сантыметраў.
Дадаткова хачу паведаміць, што каштарысам прадугледжана ўстаноўка шасці новых урнаў для збору смецця. Урны ўжо закуплены, знаходзяцца на складзе.
Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>