“Смяяцца не грэх”

На адзінаццатым абласным фестывалі сатыры і гумару ў Шуміліне “Смяяцца не грэх” Лепельшчыну прадстаўлялі два калектывы — народны тэатр мініяцюр “Балаган” і “Кактус-как-туз” Вялікапоўсвіжскага СДК. Поўсвіжскія артысты выступалі ў першы дзень і паказалі выдатныя нумары. Артыстка “Кактуса” Лідзія Ганчар атрымала дыплом за лепшы жаночы вобраз, таксама калектыў удастоены дыплома за лепшае

выступленне на беларускай мове і дыплома за продаж-аўкцыён.

Народны тэатр “Балаган” пад кіраўніцтвам Таццяны Канапелькі атрымаў дыплом трэцяй ступені. Таццяна — малады спецыяліст, другі год узначальвае калектыў.
— Апошні раз тэатр займаў прызавое месца ў 2005 годзе, тады ў нас яшчэ быў Жэня Ясюкевіч, — успамінае старэйшы артыст калектыву Віталь Хватынец. — Як мы потым ні стараліся, зноў узысці на п’едэстал гумарыстычнага гонару не ўдавалася. Сёлета мы пастараліся, і нашы намаганні не засталіся безвыніковымі.
— На мінулым фестывалі мы спыніліся літаральна ў кроку ад прызавых месцаў, — прызнаецца Таццяна Канапелька. — У тэатры тады падабраўся выдатны калектыў, вядучымі артыстамі былі Віталь Хватынец і Андрэй Марчанка. На вялікі жаль, Андрэй па асабістых прычынах выйшаў з калектыву, гэта была для нас сур’ёзная страта. Аднак на змену яму вярнулася з водпуску па доглядзе за дзіцяці Юля Кунчэўская, прыйшлі новыя артысты Сяргей Ляўковіч і Дзіма Паўлаў. Хлопцы — сапраўдныя творчыя адкрыцці!
Віталь таксама ўзнагароджаны дыпломам за лепшы мужчынскі вобраз.
Будзем спадзявацца, што атрыманыя дыпломы далёка не апошнія ў творчай біяграфіі лепяльчан.
Васіль МАТЫРКА.
На здымку: на сцэне Віталь Хватынец і Сяргей Ляўковіч.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>