Падаткі і іншыя плацяжы

Паводле даных на пачатак лістапада 2011 года, у раённай інспекцыі па падатках і зборах зарэгістраваны 880 індывідуальных прадпрымальнікаў. З пачатку года іх шэрагі папоўнілі яшчэ 105 чалавек, 132 — ліквідавалі статус ІП па розных прычынах.
За дзесяць месяцаў бягучага года ад дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў у бюджэт паступіла 3 мільярды 544,4 мільёна рублёў.

60% ад гэтай сумы прыпадае на адзіны падатак, астатнія — іншыя віды падаткаў і плацяжоў.

Па спрошчанай сістэме

Пераважная большасць індывідуальных прадпрымальнікаў — 551 — з’яўляецца плацельшчыкамі адзінага падатку, 136 карыстаюцца спрошчанай сістэмай падаткаабкладання, 108 — плацельшчыкі падаходнага падатку. 85 індывідуальных прадпрымальнікаў на пачатак лістапада не ажыццяўлялі дзейнасць па розных прычынах.

Структура паслуг

Найбольш пашыраным заняткам індывідуальных прадпрымальнікаў, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку, з’яўляецца гандаль харчовымі і нехарчовымі таварамі. Такіх 417 асоб. Пасля таго, як спажыўцу прадалі тавар, яму прапануюць праехаць, бо пасажыра- і грузаперавозкамі займаюцца 43 ІП. 32 чалавекі будуюць і рамантуюць будынкі, 25 працуюць у цырульнях і салонах прыгажосці, 17 ІП аказваюць паслугі ў рамонце бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання.
Вытворчасцю мэблі па індывідуальных заказах займаюцца чатыры асобы; адзення, галаўных убораў, трыкатажу — тры; фатаграфіяй, музычным абслугоўваннем вяселляў, урачыстасцяў, арэндай машын і абсталявання — па восем асобаў. Вытворчасцю кінавідэафільмаў маюць права займацца чатыры прадпрымальнікі, як правіла, гэта відэаздымкі вяселляў. Па трое прадпрымальнікаў прадстаўляюць паслугі па абслугоўванні аўтамотатранспарту і камп’ютарнай тэхнікі.
Ёсць на Лепельшчыне прадпрымальнікі, якія з’яўляюцца ў сваёй сферы, так бы мовіць, манапалістамі. Так па аднаму ІП працуюць у сферах дызайнераў-мастакоў-афарміцеляў, перагоншчыкаў аўтамабіляў, фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці, рэпетытарства і г. д.

Без рэгістрацыі

Фізічныя асобы маюць права ажыццяўляць пэўныя віды прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў. Так, дзевяць вяскоўцаў, маючы трактары, іншую тэхніку і абсталяванне, аказваюць паслугі па вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі, дапамагаюць апрацоўваць агароды. Два грамадзяніны займаюцца рэпетытарствам, адзін — рамонтам і пераробкай трыкатажных, мехавых, швейных вырабаў і галаўных убораў. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раённай падатковай інспекцыі або на афіцыйным сайце МПЗ www.nalog.by.
Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>