Абраны кіраўніцкі склад камісій

У нашым раёне актыўна працягваецца падрыхтоўка да правя­дзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Створаны 24 участковыя выбарчыя камісіі, у склад якіх увайшло 275 чалавек. Сярод іх 74 грамадзяні­ны, уключана ў склад камісій шляхам падачы заяў, 46 — ад працоўных калектываў, 155 — ад грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку чацвёра — ад Камуністычнай партыі Беларусі.

Сярод прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў дзесяць чалавек прадстаўляюць раённую арганізацыю рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, сямнаццаць — раённую арганізацыю ГА “Беларускі рэспубліканскі Саюз моладзі”, адзінаццаць — раённую арганізацыю ГА “Беларускі Саюз жанчын”, дваццаць чалавек прадстаўляюць Лепельскую раённую арганізацыю Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, 85 — Лепельскае раённае аб’яднанне Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і восем чалавек — іншыя грамадскія аб’яднанні.

На арганізацыйным пасяджэнні ўчастковых выбарчых камісій, якое прайшло ў канцы ліпеня, абраны іх кіраўніцкі склад.

З 26 жніўня бягучага года ў памяшканні ўчастка для галасавання пачнецца дзяжурства ўчастковай выбарчай камісіі для прыёму выбаршчыкаў. Тут жа будуць знаходзіцца спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах і якія прадастаўляюцца грамадзянам для азнаямлення.

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>