Дзень за днём

Перамога над лідарам

У хатнім матчы гульцы ФК “Лепель” сустракаліся з лідарамі групы “А”, футбалістамі з Глыбокага. Прапусціўшы гол на пачатку матча, лепяльчане пераламілі ход гульні і атрымалі валявую перамогу з лікам 2:1. Пасля шасці тураў ФК “Лепель” займае пяты радок турнірнай табліцы.

 

Падарожжа па вуліцы

Дзясятага ліпеня адбылося свята вуліцы Калгаснай у вёсцы Пышна пад назвай “Падарожжа па вуліцы Калгаснай”. Віншавалі сялян са святам старшыня Стайскага сельсавета Анатоль Залатуха, старэйшына вёскі Станіслава Мацкевіч, жыхар вуліцы Мікалай Красанаў. Аформілі выставу-панараму з інфармацыяй пра сем’і, якія жывуць на вуліцы Калгаснай. Свята сумесна з аўтаклубам Лепельскага РДК зладзіла Пышнянская бібліятэка-клуб на чале з загадчыцай Аленай Шартух.

Міжнародны семінар

У ДНУ “Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі” адбыўся Міжнародны навуковы семінар “Стратэгія і метады батанічных садоў па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні біялагічнай разнастайнасці прыроднай флоры”. У Бярэзінскім біясферным запаведніку вядучыя вучоныя з ЗША, Расіі, Беларусі правялі першы экспедыцыйны выезд. На Лепельшчыне спецыялісты адабралі генетычны матэрыял у ладзьяна трохнадрэзнага і мякотніцы адналістнай. Пазнаёміліся з асаблівасцямі правядзення маніторынгавых даследаванняў такой расліны, як офрыс насякоманосная.

Наш кар.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>