Аварыя на трасе

Дзень 12 ліпеня адзначыўся дарожна-транспартным здарэннем са смяротным зыходам. У сярэдзіне дня з боку Віцебска на аўтамашыне “Фальксваген-Пасат” 2007 года выпуска ехаў навучэнец Віцебскага тэхналагічнага каледжа 1994 года нараджэння. Хлопец вяртаўся дадому ў Заслаўль. Разам з ім у машыне была пасажырка, жыхарка вёскі Бароўка, 1938 года нараджэння.
Пакуль што дакладна не вядома, па якіх прычынах легкавая машына выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе яна сутыкнулася з фурай “Рэно-Магнум”. Аварыя адбылася на 186-м кіламетры трасы Мінск — Віцебск, непадалёк ад вёскі Пагарэлае, ля самай мяжы Бешанковіцкага і Лепельскага раёнаў. Каля 13.30 было ясна, участак дарогі праглядаўся ў абодва бакі. Па сведчаннях відавочцаў, легкавой машыне не патрабавалася рабіць абгон, аб’езд ці які іншы манёўр, яе паласа руху была свабоднай. На месцы аварыі няма таксама слядоў тармажэння.
Удар быў настолькі моцны, што абодва, вадзіцель і пасажырка “Фальксвагена”, загінулі на месцы.
Аляксандр ТРУСАЎ,
начальнік АДАІ РАУС,
падпалкоўнік міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>