Кірунак — на аўтаматызацыю

У акцыянерным таварыстве “Лепельаграсэрвіс” будуецца малочнатаварная ферма “Цаліна”, разлічаная на 922 каровы, з якіх 768 будуць складаць дойны статак. Згодна з разлікамі гадавы валавы надой павінен дасягаць 46080 цэнтнераў малака, на адну карову — 6000 кілаграмаў. Рэалізацыя малака дасягне 43315 цэнтнераў пры таварнасці 94 працэнты. Мяркуецца дзелавы выхад 830 цялят — 90 на 100 кароў.

Ферма будзе складацца з двух кароўнікаў, даільна-малочнага блоку на адну ўстаноўку, радзільні з цэхам сухастойных кароў, паветкі для прафілакторыя, цялятніка на 380 галоў, выгульных пляцовак, месца для часовага захоўвання гною, жыжказборнікаў ёмістасцю 50, 75 і 100 кубаметраў, сянажна-сіласных траншэяў, паветкі для сена, санпрапускніка, дэзбар’ера з паветкай, двух пажарных вадаёмаў, бункера для сыпучых прадуктаў, гноепрыемніка, вагавой з аўтамабільнымі вагамі грузападымальнасцю 40 тон, пляца для складзіравання падсцілачнага матэрыялу, воданапорнай вежы, станцыі абезжалезвання вады, трансфарматарнай падстанцыі, пляцовак для адпачынку, паркоўкі аўтамабіляў, пасадкі і высадкі пасажыраў, кантэйнераў для смецця, попелу, каналізацыйных кало¬дзежаў, ачышчальных збудаванняў, адстойніка-шлаканакапляльніка, гразеадстойніка, кацельні. Словам, вырашана абслугоўванне ўсіх магчымых працэсаў у дзейнасці жывёлагадоўчай вытворчасці. Утрыманне кароў — бяспрывязнае боксавае. Асемяненне — у спецыяльных секцыях для фіксацыі жывёлы. Выдаленне гною пры такім утрыманні бу¬дзе праводзіцца бульдозерам на тры пляцоўкі аб’ёмам 669 кубаметраў кожная і адну — 784 кубаметры з рэгулярным вывазам на палі. Жыжка¬зборнікі забяспечаць закратаванымі люкамі ў падлозе для забору вадкай фракцыі гною з наступным адпампоўваннем машынамі для ўнясення звадкаваных арганічных угнаенняў, вентыляцыйнымі шахтамі з дэфлектарамі для праветрывання ёмістасцяў. Сцёкавыя воды з тэрыторыі фермы нейтралізуе станцыя біялагічнай ачысткі. Паенне — з групавых нержавейных паілак з цыркуляцыйнай трубой. Вада будзе праходзіць скрозь станцыю абезжалезвання, паколькі ферма знаходзіцца на падземным радовішчы з утрыманнем жалеза вышэй нормы. На тэхналагічныя мэты ваду будуць падаграваць механізмы для ахалоджвання малака, на бытавыя — воданагравальнікі. Прамыўка малакаправодаў аўтаматызаваная з падагрэвам ад устройства, што ўваходзіць у камплект даільнай устаноўкі.

Рух у даільную залу і назад прадугледжаны такім чынам, каб сустрэчныя патокі жывёлы не перасякаліся.
Для рамонту дойнага статка прадугледжаны штогадовы ўвод 277 першацёлак жывой вагой 520 кілаграмаў. Нованароджаныя цяляты будуць утрымлівацца ў індывідуальных боксах у прафілакторыі.
Першая чарга кароўніка на 384 галавы з цялятнікам і інфраструктурнымі камунікацыямі будзе здадзена пад канец года. Другая частка пабудуецца ў наступным годзе.
Генеральны падрадчык будаўніцтва — ПМК-75. Прараб Дзмітрый Мазго вядзе па тэрыторыі першай чаргі. Узве¬дзены цялятнік, воданапорная вежа, станцыя абезжалезвання. У кароўніку брыгада цесляроў-бетоншчыкаў Віктара Місніка залівае падлогу.
Дзмітрый Мазго паказвае месца другога кароўніка. Пакуль толькі кароткія палі тырчаць з зямлі.
— Няўжо за год управіцеся ўзвесці памяшканне?
— Вялікай складанасці праца не ўяўляе, — адказвае Дзмітрый Мазго. — Не было б затрымкі з будматэрыяламі.
Уладзімір ШУШКЕВІЧ.
На здымку: агульны выгляд цялятніка і кароўніка.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>