У Велеўшчыне, што на Лепельшчыне моладзь адпачывае ў бібліятэцы

У Велеўшчынскай бібліятэцы-клубе прайшла культурна-забаўляльная праграма “Адпачываем разам летам”. Яна праводзілася ў межах летніх чытанняў “Летні кніжны зарапад”. Былі аформлены выставы для дзяцей “Кнігі пра ўсё на свеце”, “Новыя рэчы для кніжнай малечы”, выстава-прагляд “Свет казачны, загадкавы” і выстава мяккай цацкі.

 

На вечар адпачынку ў бібліятэку прыйшло дваццаць чалавек. Дзеці паўдзельнічалі ў конкурсах — песенна-танцавальным “Угадай песню”, “Хто гучней праспявае?”, гульні “Цягнічок”. Актыўнымі ўдзельнікамі конкурсаў сталі Карына Крыўко, Насця Мельнічук, Іра Садоўская, Ілона Шынкевіч.

Напрыканцы адбылася дыскатэка.

Віктар ЛЯШЧЫНА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>